Па – першае, ДЗіДЗюЛя – гэта не крытэрый узросту, не блытаць з дзядуляй, а старажытнае беларускае прозвішча, а адначасова і сцэнічны псеўданім артыста
.
Музыкай Валера пачаў займацца рана, дзесьці ў шэсць-сем гадоў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Гародні, родным горадзе музыканта, Валера трапляе ў Іспанію, дзе і адбываецца яго знаёмства з фламенка.
Вярнуўшыся дамоў, юнак працуе гукааператарам у ансамблі народнага танца Беларусі “Белыя росы”. Затым ён адпраўляецца ў Маскву. Пройдзе значны час, пакуль яго прыкмеціць вядомы прадзюсер Іосіф Прыгожын, і на свет народзіцца “Фламенка” – першы альбом ДзіДЗюЛі.
Рыжане ведаюць Дзідзюлю па яго дзвум, набыўшым вялікую папулярнасць
альбомам – “Фламенка” і “Дарога ў Багдад”, а таксама па яго мінулагоднім канцэрце ў нашай сталіцы.
Што прыемна, аб сёлятнім прыездзе Дзідзюлі палічылі патрэбным паведаміць многія з нашых рускамоўных выданняў. Шчыра кажучы, такой увагі да канцэртаў беларускіх артыстаў (дарэчы, як і саміх канцэртаў) даўно не назіралася.
Чытаючы мясцовую прэсу, даведаліся наступнае:
– Дзідзюля здабыў вялікую папулярнасць пасля выступлення ў перадачы Дзмітрыя Дзіброва “Антрапалогія”, пасля чаго ім зацікавілася Ала Пугачова.
– Так ужо атрымалася, – піша Андрэй Шаўрэй у часопісе “ЖЗЛ”, -- што выканаўца, які зноў прыязджае да нас, быў нядаўна прадстаўлены Але Барысаўне.
-- Далей, больш таго, – сказаў Дзідзюля (“ЖЗЛ”), – аднойчы Пугачова выступіла ў ролі канферансье майго канцэрта, за што я ёй, між іншым, вельмі ўдзячны: яна вяла канцэрт вельмі прафесійна, граматна. Ва ўсялякім выпадку, напрамую пазнаёміла мяне, беларускага хлопца, са сталічнай публікай. Вы мне зараз нагадалі выпадак, як аднойчы Пугачова прадставіла публіцы Барыса Маісеева: “Сустракайце галоўнага педрылу краіны!”, – гэта яна ўмее, так. Ну, са мною было ўсёж-такі больш сціпла –
Ала Барысаўна сказала проста: “Сустракайце Дзідзюлю, чалавека, які з гітарай на “ты”.
У мінулым годзе пасля канцэрта ў Рызе артыст запісаў у свой актыў яшчэ і цэлы полк латвійскіх фанатаў. “Інструментальны месія”, - так называюць яго журналісты, аб чым нагадала газета “Суббота”.
Калі верыць газетным загалоўкам, то “Непадражальны ДЗіДЗюЛя” пралье “Беларускі бальзам на іспанскую душу” нашага слухача. Так гэта ці не , меркаваць вам.. Ва усялякім разе, 19 чэрвеня ў нас ёсць рэдкая магчымасць пазнаёміцца з нашым земляком Дзідзюляй, ён жа – гітарыст-віртуоз, кампазітар-эксперыментатар, аранжыроўшчык, саунд-прадзюсер, гукарэжысёр і выканаўца ўласнай музыкі.