Адсвяткавалі "Масленіцу"
23 студзеня 2009, 12:12

18.02.07
Увесь мінулы тыдзень у сталіцы Латвіі ладзіліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Масленіцы. На шматлікіх адкрытых пляцоўках Рыгі падчас народных гулянняў згодна паганскім традыцыям было спалена нямала пудзілаў-лялек, а ў канцэртных залях адбыўся шэраг канцэртаў, прысвечаных гэтаму святу, што сімвалізуе канец зімы і надыход вясны.
У адным з такіх канцэртаў, што адбыўся ў заключны дзень “масленічнага” тыдня, 18 лютага у Вялікай залі Дома культуры Балтыйскага Рускага інстытута, браў удзел вакальны гурт Латвійскага таварыства беларускай культуры “Cьвітанак”. Арганізатарам канцэрту выступіла Балтыйская міжнародная акадэмія танца “Наталі”. Акрамя выхаванцаў акадэміі – спевакоў-салістаў і танцораў, у канцэрце удзельнічалі з танцамі тэатр “Эрмітаж” і шоу-балет “O’кеy”. А гурт “Cьвітанак” упрыгожыў свята нашымі цудоўнымі беларускімі песнямі. На гэты раз гурт выступіў у пашыраным складзе, бо апошнім часам значна павялічылася мужчынская група калектыву, і нарэшце загучалі і ў “зімовых” і ў “вясновых” песнях ў выкананні “світанкаўцаў” асобныя мужчынскія партыі. Вельмі прыемна ўразіла, што гаспадары-арганізатары таксама падрыхтавалі шэраг беларускіх нумароў. Арыгінальна пастаўлены, надта спадабаўся мне танец “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”. Кіраўніца Балтыйскай міжнароднай акадэміі танца Наталля Сіберга яшчэ ў студзені дала згоду на запрашэнне выступіць з сваімі выхаванцамі з беларускімі песнямі і танцамі на нашым традыцыйным святкаванні ўгодкаў абвяшчэння БНР 25 сакавіка.
Таццяна Казак
На здымках: