З 1 лютага - малы памежны рух з Латвіяй

04 лютага 2012, 11:17


З 1 лютага 2012 года ўступіла  ў сілу дамова аб малым памежным руху паміж Беларуссю і Латвіяй. Цяпер беларусы і латышы змогуць ўязджаць у прыгранічныя тэрыторыі ў спрошчаным парадку, атрымліваючы замест віз спецыяльныя дазволы.

Прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэту Беларусі Аляксандр Цішчанка таксама запэўніў, што ў сувязі з пачаткам працы малога памежнага руху сітуацыя на беларуска-латвійскай мяжы не пагоршыцца, перадае БелТА.

"Мы вывучалі сітуацыю на польска-ўкраінскай мяжы. Вопыт паказвае, што мясцовыя жыхары стараюцца не парушаць заканадаўства, каб не пазбавіцца права на бязвізавае перасячэнне мяжы", - растлумачыў прадстаўнік Дзяржпагранкамітэту Беларусі.

Як паведамляў Тэлеграф, 1 снежня 2011 года ў Віцебску беларускі і латвійскі бакі абмяняліся пісьмовымі паведамленнямі пра выкананне ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для пачатку працы пагаднення аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый.

З 1 снежня бакі пачалі складаць спісы жыхароў прыгранічных тэрыторый, якія маюць права на атрыманне адпаведных дазволаў. Непасрэдна выдача дазволаў будзе праводзіцца ў генеральным консульстве Беларусі ў Даўгаўпілсе і консульстве Латвіі ў Віцебску з 1 лютага 2012 года.

Аналагічныя дамовы Беларусь мае намер заключыць з Літвой і Польшчай. Аднак пакуль дадзеныя дамовы знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.

Пагадненні аб малым памежным руху дазваляюць спрасціць перамяшчэнне жыхароў прыгранічных тэрыторый. Яны змогуць перасякаць мяжу суседняй краіны без візы. У пагадненні прапісана адлегласць, на якую дазваляецца аддаляцца ад мяжы. Таксама ў дамове адзначана, што знаходзіцца на тэрыторыі суседзяў людзі могуць не больш за 90 дзён за 6 месяцаў.

                              www.telegraf.by

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

v0.1.2-beta