Віншаванне ад Таварыства беларускай культуры ў Літве

25 снежня 2011, 18:14

Дарагія сябры!

Чаканне Калядаў і Новага 2012 года - пара надзеі, час спадзяванняў на тое, што збудуцца самыя запаветныя мары! Нам, беларусам, ёсць у што верыць - у сябе, у тое, што наша Бацькаўшчына стане сапраўды вольнай, дэмакратычнай і заможнай дзяржавай! Няхай жа ўсе нашы надзеі спраўдзяцца, а мары стануць рэчаіснасцю!

Віншуем вас з надыходзячымі радаснымі святамі!

Жадаем шчасця, поспехаў і моцнага здароўя!

 

Таварыства беларускай культуры ў Літве

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta