Выстава на Радзіме

04 верасня 2010, 16:13

У  ваенна-гістарычным музеі  імя П. І. Баграціёна, што ў Ваўкавыску, з 31 ліпеня праходзіць персанальная выстава жывапісу, графікі і экслібрыса Вячкі Целеша - члена саюзаў мастакоў Беларусі і Латвіі, педагога, мастацтвазнаўцы, філакартыста, грамадскага дзеяча. І, да ўсяго іншага, нашага земляка.

 

Вячаслаў Міхайлавіч Целеш нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Красносельскі ў 1938 годзе. Тут  прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія  гады, тут створаны яго першыя  карціны. З 1958 года ён жыве у Латвіі, дзе закончыў Акадэмію мастацтваў. Ён з'яўляецца першым дырэктарам беларускай школы ў Рызе, старшыней аб 'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар», намеснікам старшыні Латвійскага таварыства беларускай культуры «Сьвітанак», кіраўніком беларускай дзіцячай мастацкай студыі «Вясёлка». Творы мастака знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях 13-ці краін свету. Ён узнагароджаны ордэнам Трох Зорак - вышэйшай узнагародай Латвіі.


Вячка Целеш - аўтар кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках», за якую атрымаў ганаровую прэмію імя Францішка Багушэвіча. Зараз ён заканчвае працу над  чацвёртым выданнем кнігі «Гарады Беларусі на старых паштоўках», якая восенню  выйдзе ў свет са змяненнямі і дапаўненнямі.  Апрача гэтага, як, між іншым, і з іншымі відамі сваей дзейнасці, Вячка Целеш рыхтуе яшчэ адну кнігу, якая прынясе шмат радасці ўсім  нам, але асабліва тым, хто носіць такое ж ён, прозвішча. Таму што прысвечана яна  будзе гісторыі рода, прозвішча Целеш. У цяперашні час яе стваральнік працуе над зборам матэрыяла.


Выстава мастацкіх твораў Вячкі Целеша ў нашым горадзе адбывалася ўпершыню. Яна называецца «Датыкненні часу» і ўяўляе  сабой працы мастака рознага часу.


- У меня няма машыны, таму з новых прац тут прысутнічаюць толькі тыя, якія я здолеў прывезці ў руках. Астатнія сабралі на  месцы: у музеях паселка, у маіх сяброў і сваякоў, у бацькоўскай хаце, - тлумачыць Вячаслаў Міхайлавіч, - але я працую ў розных жанрах станкавай графікі, а таксама ў экслібрысе, г. з., выкарыстоўваючы толькі туш і пяро, я раскрываю сябе як графіка. Гэта легкія па вазе працы, і я прывёз іх з сабой на суд сваіх землякоў, - цёпла ўсміхаецца  славуты мастак. Ён лічыць, што чорныя малюнкі на белой паперы адлюстроўваюць  настрой пейзажу і характар асобы на партрэце не меньш маляўніча ,чым каляровы малюнак.


З карцін на выставе прадстаўлены і нацюрморты, і пейзажы, і партрэты, што былі выкананы як на Беларусі, так і ў Латвіі.  На іх хочацца глядзець яшчэ і яшчэ. Характэрна, што шмат жыхароў раёна, разглядываючы палотны, пазнавалі тое альбо іншае месца. Ці твары, так як на партрэтах прадстаўлены нашы землякі. Дарэчы, партрэт вядомай паэткі з  нашых мясцін Ларысы Геніюш мне падаўся самым лепшым з усіх, якія я бачыла.


- Я рабіў алоўкам  партрэт гэтай вядомай жанчыны з натуры. Ён захоўваецца ў  адным з музеяў Мінска. А потым, пасля яе смерці, аднавіў у памяці асобныя  дэталі, намаляваў гэта. Я хацеў паказаць у ёй перш- наперш  жанчыну: добрую, душэўную, таленавітую, моцную... Прадстаўніцу беларускай нацыі, - расказвае вядомы мастак.


Вячка Телеш аднолькава цёпла адносіцца да  двух, сувярэнных цяпер дзяржаў - Беларусі і  Латвіі. Але ёсць на свеце кавалачак  зямлі, які займае асаблівае месца ў яго сэрцы. Ён па-за часам і прасторай, ён самы родны і прыцягальны, адзіны, без якога мастак не ўяўляе свайго жыцця. Гэта бацькоўская хата, куды наш знакаміты  зямляк прыязджае разам з жонкай кожны год.
Святлана КУХАРЭВА

"Наш час"

-

Выставу мастака Вячкі Целеша адчыняе дырэктар

Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея А.І. Суета

-

Ваўкавыскія мастакі на выставе земляка

-

Уражаннямі аб выставе дзеліцца намеснік генеральнага дырэктара

ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" М.В. Юроўскі

-

"Дыміць Краснасельская цэмянтоўня"

-

Выстава Вячкі Целеша "Датыкненні часу"выклікала вялікі інтарэс у яго землякоў

-

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta