Дырэктар Рыжскай беларускай школы: "Мы ўпершыню са сваёй этнічнай радзімы атрымалі вялікі-вялікі падарунак"

01 верасня 2010, 11:05

Рыжскай навучальнай установе перадалі новыя парты, падручнікі, кампутары, спартыўны інвентар і аўтобус. Да новага навучальнага года яшчэ некалькі дзён, а ў беларускай школе ў Рызе Дзень ведаў ўжо адзначылі. І падстава ёсць. Спачатку пераезд у новыя памяшканні, і вось цяпер - спецыяльны падарунак з Беларусі.

Кампутары, кнігі, парты. Сотні прадметаў школьнага абсталявання прывезены і размешчаны ў новых кабінетах беларускай школы. Не кожная навучальная ўстанова ў Латвіі сёння можа пахваліцца такім абсталяваннем і такой падтрымкай.

Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак прыехала шмат гасцей, сярод іх і міністр адукацыі Беларусі. Аляксандр Радзькоў адзначыў: падтрымліваць адукацыйныя праекты за мяжой у Мінску маюць намер і ў далейшым.

Аляксандр Радзькоў, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь: "Гэта правільны падыход! Там, дзе паслядоўна рэалізуюцца адукацыйныя праекты, яны перарастаюць у культурныя, эканамічныя, палітычныя. А сёння этнічныя беларусы тут, вядома, радыя падтрымцы і, безумоўна, пакажуць добрыя вынікі ў вучобе".

Ірына Конан, як і многія бацькі, прывяла сёння на свята сваіх дзяцей. За іх адукацыю і развіццё яна цяпер спакойная.

Ірына Конан: "Старэйшы дзіцёнак пойдзе ў трэці клас, падрастае і малодшае пакаленне, якое таксама пойдзе ў гэтую школу. Мы вельмі задаволеныя. У нас тата беларус, і ў мяне беларускія карані. Дзеці вельмі рады".

Ганна Іванэ, дырэктар Рыжскай беларускай школы: "Гэта для школы сапраўды знакавы падзея: мы ўпершыню са сваёй этнічнай радзімы атрымалі вялікі-вялікі падарунак у выглядзе школьнага аўтобуса, прыгожай школьнай мэблі, тэхнічнага абсталявання, падручнікаў - столькі ўсяго, што ніколі і не было. Шаснаццаты год школе, і гэта першы дар, ён вельмі значны. Так што, я думаю, беларуская школа упэўнена становіцца на ногі.

Словы падзякі за дапамогу і падтрымку прагучалі таксама і ад міністра адукацыі Латвіі Таццяны Коке, і мэра Рыгі Ніла Ушакова.


"СТВ"

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta