"Lіtеsоund" нырнулі ў "Новую хвалю"

27 ліпеня 2010, 09:26


Сёння ў канцэртнай зале "Дзінтары" ў Юрмале адкрываецца Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля-2010", адроджаны з 2002 года па ініцыятыве кампазітараў Ігара Крутога і Райманда Паўлса пад творчым патранатам холдынгу "АРС".

Беларусь на сёлетнім спеўным спаборніцтве, нагадаем, прадстаўляе гурт "Lіtеsоund", які дзеля гэтай мэты змяніў састаў і імідж. Усяго ж у конкурсе ўдзельнічаюць 17 артыстаў з тузіна краін - Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Бразіліі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі (адсюль самая юная ўдзельніца - 16-гадовая спявачка Stасу) і Эстоніі. Увогуле, як сцвярджаюць арганізатары, сёлетні адбор "Новай хвалі" стаў рэкордным па колькасці заявак - іх даслалі больш за 12000 выканаўцаў з 31 краіны!

Паводле жараб'ёўкі першага конкурснага дня, што адбылася яшчэ на мінулым тыдні, беларусы выйдуць на сцэну пад нумарам 6. У гэты дзень - 28 ліпеня - удзельнікі прадставяць сусветныя хіты ва ўласнай апрацоўцы: "Lіtеsоund" абралі кампазіцыю "Аmаzеd" экс-саліста гурта "Bluе" Джэймса Дункана. На другім конкурсным канцэрце 29 ліпеня ў якасці хіта ўласнай краіны прагучыць песня "Мама" Валерыя Галаўко, а на трэцім, 31 ліпеня - прэм'ера, напісаная спецыяльна для конкурсу: кампазіцыя самога гурта "Rосk tоnіght".

Сачыць за выступленнямі беларускага квартэта і асноўнымі падзеямі конкурсу мы зможам у эфіры Першага канала з 28 ліпеня па 2 жніўня. Прызавы фонд "Новай хвалі-2010", нагадаем, складае 100 тысяч еўра: 50 - за 1-ае месца, 30 і 20 тысяч - за 2-ое і 3-яе адпаведна. Між іншым, дагэтуль прадстаўнікам Беларусі толькі аднойчы перапала ўзнагарода - у 2008 годзе "Дзядзя Ваня" атрымаў імянны прыз Алы Пугачовай."Lіtеsоund" нырнулі ў "Новую хвалю"

Сёння ў канцэртнай зале "Дзінтары" ў Юрмале адкрываецца Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля-2010", адроджаны з 2002 года па ініцыятыве кампазітараў Ігара Крутога і Райманда Паўлса пад творчым патранатам холдынгу "АРС". Беларусь на сёлетнім спеўным спаборніцтве, нагадаем, прадстаўляе гурт "Lіtеsоund", які дзеля гэтай мэты змяніў састаў і імідж. Усяго ж у конкурсе ўдзельнічаюць 17 артыстаў з тузіна краін - Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Бразіліі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі (адсюль самая юная ўдзельніца - 16-гадовая спявачка Stасу) і Эстоніі. Увогуле, як сцвярджаюць арганізатары, сёлетні адбор "Новай хвалі" стаў рэкордным па колькасці заявак - іх даслалі больш за 12000 выканаўцаў з 31 краіны!

Паводле жараб'ёўкі першага конкурснага дня, што адбылася яшчэ на мінулым тыдні, беларусы выйдуць на сцэну пад нумарам 6. У гэты дзень - 28 ліпеня - удзельнікі прадставяць сусветныя хіты ва ўласнай апрацоўцы: "Lіtеsоund" абралі кампазіцыю "Аmаzеd" экс-саліста гурта "Bluе" Джэймса Дункана. На другім конкурсным канцэрце 29 ліпеня ў якасці хіта ўласнай краіны прагучыць песня "Мама" Валерыя Галаўко, а на трэцім, 31 ліпеня - прэм'ера, напісаная спецыяльна для конкурсу: кампазіцыя самога гурта "Rосk tоnіght".

Сачыць за выступленнямі беларускага квартэта і асноўнымі падзеямі конкурсу мы зможам у эфіры Першага канала з 28 ліпеня па 2 жніўня. Прызавы фонд "Новай хвалі-2010", нагадаем, складае 100 тысяч еўра: 50 - за 1-ае месца, 30 і 20 тысяч - за 2-ое і 3-яе адпаведна. Між іншым, дагэтуль прадстаўнікам Беларусі толькі аднойчы перапала ўзнагарода - у 2008 годзе "Дзядзя Ваня" атрымаў імянны прыз Алы Пугачовай.

           газета  "Звязда"

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta