Новы закон для замежнікаў

21 ліпеня 2010, 12:36


"З 21 ліпеня ў Беларусі ўступае ў сілу новы Закон" Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства", які прадугледжвае павелічэньне тэрміну знаходжаньня замежнікаў на тэрыторыі краіны без рэгістрацыі з 3 да 5 працоўных дзён", - паведамілі агенцтву Інтэрфаксу ў міліцыі Менску.

Новы закон захавае ранейшы тэрмін кароткатэрміновага побыту iншаземца на працягу 90 дзён. Таксама ўводзіцца паняцьце каляндарнага году - "гэта значыць, што іншаземец можа знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае жыхарства на працягу 90 сутак, з 1 студзеня па 31 сьнежня гэтага года".

"Іншаземец проста дэкляруе месца свайго жыхарства, а ўпаўнаважаны орган яго па гэтым месцы жыхарства рэгіструе. Але для асобаў, якія наведваюць Беларусь у мэтах турызму і якія маюць некалькі месцаў для пражываньня - вандруючы (...) усталяваная працэдура рэгістрацыі па першаму месцы знаходжаньня", - паведамілі ў ГУЎС.

Дазвол на часовае пражываньне выдаецца iншаземцам, калі яны зьяўляюцца мужам і жонкай, блізкімі сваякамі грамадзянаў Беларусі.

"Паводле новага закону, дазвол на сталае пражываньне замежніка не выдаецца, калі маюцца дакумэнты або зьвесткі, якія пацьвярджаюць, што шлюб з грамадзянінам Беларусі альбо іншаземцам, якія пастаянна пражываюць у краіне, заключаны замежнікам выключна з мэтай атрыманьня дазволу на сталае пражываньне", - адзначылі ў ГУЎС Менску.

svaboda.org

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta