Сёння падводзяцца вынікі беларуска-латвійскага праекта "Бэла Дзвіна"

08 ліпеня 2010, 12:27


8 ліпеня на міжнароднай канферэнцыі ў Полацку будуць прадстаўленыя вынікі беларуска-латвійскага праекта "Бэла Дзвіна - перасякаючы межы, адкрываючы культуру, атрымліваючы асалоду ад прыродай рэгіёна Заходняй Дзвіны/Даугавы".


Канферэнцыя "Турыстычны рэгіён "Бэла Дзвіна" як прыклад паспяховага беларуска-латвійскага трансмежнага супрацоўніцтва" стане заключным мерапрыемствам праекта і прадставіць грамадскасці вынікі, дасягнутыя за час яго рэалізацыі. Акрамя таго, будзе дадзеная ацэнка значэння праекта для ўстойлівага развіцця турызму ў Віцебскай вобласці і прымежных раёнах Латвіі, якія ўваходзяць у рэгіён Латгалія. На канферэнцыі таксама будзе абмеркаваны план далейшага супрацоўніцтва па рэалізацыі турыстычнага патэнцыялу беларускіх і латвійскіх рэгіёнаў-удзельнікаў трансмежнай кааперацыйнай сеткі "Бэла Дзвіна" і падпісаная дэкларацыя пра супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы.

У гэты ж дзень у Полацку адкрыецца новы офіс Полацкага турысцка-інфармацыйнага цэнтра, які супольна з сямю турыстычна-інфармацыйнымі пунктамі, створанымі ў рэгіёнах, будзе збіраць, абагульняць і падаваць інфармацыю пра турыстычныя рэсурсы, прадукты і паслугі супольнага беларуска-латвійскага рэгіёна "Бэла Дзвіна".

Беларуска-латвійскі праект "Бэла Дзвіна" рэалізуецца ў рамках праграмы ЕС "Рэгіён Балтыйскага мора - ІНТЭРРЭГ IIIВ - Праграма Добрасуседства - ІНТЭРРЭГ IIIА - Прыярытэт Латвія-Літва-Беларусь (Поўдзень)". Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца Полацкі гарвыканкам, Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Мёрскі, Расонскі, Шаркоўшчынскі раёны і 6 раёнаў Латвіі. Партнёрамі праекта таксама з'яўляюцца Латгальскае агенцтва рэгіянальнага развіцця (Латвія), Віцебскі цэнтр рэгіянальных даследаванняў і распрацовак, установа "Інтэракцыя" Германа-Беларускага дома ў Беларусі.

БЕЛТА

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta