Фестываль "Ад Ліга да Купалы" ў Вентспілсе збірае сяброў

01 ліпеня 2010, 20:38

3 і 4 ліпеня ў Вентспілсе адбудзецца чарговы міжнародны фэстываль «Дні беларускай культуры - Ад Ліга да Купалы», які ўжо шосты год ладзіць мясцовая беларуская суполка «Спадчына».


Па традыцыі, на Днях беларускай культуры ў Вентспілсе жыхары і госці заходняй сталіцы латвійскага транзіту знаёмяцца з народнай творчасцю адной ці некалькіх абласцей і рэгіёнаў Беларусі. Селета галоўным госцем фестывалю стануць прадстаўнікі самай далёкай ад Латвіі Брэсцкай вобласці - народны дзіцячы ансамбль песні і танца «Прыбужжа».

Вентспілскія беларусы чакаюць да сябе ў госці таксама землякоў з Эстоніі - ансамбль беларускай песні «Алеся» і гурт аўтарскай песні «Ключ» з Мінска. І вядома ж, свята беларускай культуры немагчыма без удзелу прадстаўнікоў старажытнага Полацка, з якім Вентспілс ужо некалькі гадоў звязвае дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. Сёлета Полаччыну ў Вентспілсе будуць прадстаўляць гурт «Радзімічы» і майстры рамёстваў. Гасцей и сяброў будзе вітаць мясцовы ансамбль беларускай песні «Журавінка».


Дні беларускай культуры традыцыйна праходзяць у першыя выходныя ліпеня і звязаны са святкаваннем Купалля.
3 ліпеня а 12.00 гадзіне на Ратушнай плошчы - адкрыццё беларускага фестывалю, а 18.00 гадзіне ў Прыморскім музеі пад адкрытым небам адбудзецца свята летняга сонцастаяння.


4 ліпеня беларускія песні і музыка будуць гучаць па ўсяму гораду ля мора: калектывы гасцей выступяць на розных канцэртных пляцоўках. А ў 19.00 моцным аккордам адгучыць заключны канцэрт фестывалю.


Сёлета, як і ў папярэднія гады, Дні беларускай культуры ў Вентспілсе фінансава падтрымліваюць Вентспілская гарадская дума, фандатарамі фестывалю выступаюць таксама Упраўленне Вентспілскага вольнага порту, Рыжская канцэртная студыя « Дэвро», некаторыя прадпрыемствы Вентспілса.

Алена Нарушэвіч,

Вентспілс

Падрабязную праграму міжнароднага фестывалю " Ад Ліга да Купалы" чытайце www. ventasbalss.lv

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta