У кампаніі "Будзьма беларусамі!" павінны актыўна ўдзельнічаць арганізацыі дыяспары

30 чэрвеня 2010, 13:32


У агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!" павінны актыўна ўдзельнічаць і арганізацыі беларускай дыяспары, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН старшыня федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" (Масква), сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Валерый Казакоў.

Паводле яго слоў, гэтая "вельмі цікавая" акцыя мае "вялікае значэнне для захавання беларусаў на планеце як самабытнай нацыі". "Не трэба абмяжоўваць кампанію рамкамі Беларусі, дзе і так большасць насельніцтва лічыць сябе беларусамі, а перавесці гэтую акцыю ў Расію і Украіну, Польшчу і Прыбалтыку, каб і там дапамагчы беларусам захаваць сваю беларускасць", - прапанаваў Казакоў.

Старшыня рады МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Ніна Шыдлоўская назвала "ідэальным варыянтам" пашырэнне кампаніі за межы Беларусі. "Калі разглядаць гэтую акцыю з пазіцый беларусаў, якія жывуць за межамі гістарычнай радзімы, для дыяспары яна падаецца больш важнай, чым для метраполіі", - сказала Шыдлоўская.

Разам з тым, паводле яе слоў, для павышэння ўзроўню нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і прадухілення асіміляцыі беларусаў-эмігрантаў зараз "вельмі важна" пашыраць кампанію ўнутры краіны, бо Беларусь з'яўляецца тым фундаментам, які не дазваляе беларусам знікнуць у шматнацыянальным свеце незалежна ад месца знаходжання. "Аднак нас вельмі радуе, што беларусы замежжа з цікавасцю і разуменнем успрынялі кампанію "Будзьма беларусамі!", - сказала Шыдлоўская. Яна выказала гатоўнасць перадаваць досвед кампаніі арганізацыям беларускай дыяспары пры цесным супрацоўніцтве з імі.

 

"БелаПАН"

 

 

21 чэрвеня 2010

Міжнародны моладзевы фотаконкурс "Shoot Nation 2010"


Маладыя людзі ва ўзросьце ад 11 да 25 запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "Shoot Nation 2010". Тэма конкурсу ў гэтым годзе "Гарадзкое жыцьцё". Кожны канкурсант можа падаць 3 фотаздымкі ці малюнкі, якія раскрываюць наступныя тэмы: 1) Што азначае панятак "горад" для вас? 2) Сталеньне ў горадзе 3) З вёскі ў горад, з гораду ў вёску - людзі пераязджаюць.

 

16 лютага 2010

"Th!nk About It" - еўрапейскі конкурс блогераў

 

Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC) запрашае журналістаў, блогераў, студэнтаў і экспертаў далучыцца да трэцяга конкурсу блогераў "Th!nk About It".

 

 

v0.1.2-beta