Літаратурнае радыё зноў онлайн

27 мая 2010, 13:01


Пасля невялікага перапынку аднавіў сваю працу сайт Літаратурнага радыё.

Унікальны праект litradio.by, цалкам прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры, уяўляе сабой фанатэку аўдыёзапісаў і бібліятэку тэкставых версій твораў беларускіх аўтараў. На дадзены момант на сайце прадстаўлена 15 беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў. Сярод іх - як прадстаўнікі старэйшага пакалення: Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Валянцін Акудовіч, - так і маладзейшыя - Марыя Мартысевіч, Віталь Рыжкоў, Анка Упала і іншыя.

У планах праекту - далейшае пашырэнне фанатэкі, а таксама запуск радыёвяшчання, якое ў сувязі з пажарам на серверы, на жаль, аднавіць не ўдалося.

www.prajdzisvet.org

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta