"Паўлiнка" на «Велiкодным фэсце»

21 красавіка 2010, 16:12


У суботу светлай сядзьмiцы Латвiйская праваслаўная царква ладзiлa ў Лiепаi «Велiкодны фэст». Колькасць яго ўдзельнiкаў i гледачоў, сярод якiх былi i нашы землякi-беларусы, аказалася нечакана вельмi вялiкай.

-

Зала Лiепайскага ўнiверсiтэта, што знаходзiцца ў цэнтры горада, была запоўнена. Выступоўцам прыйшлося чакаць сваёй чаргi на сцэну стоячы. Але гэта абставiна нiчуць не зменшыла прыгажосць свята. А прыйшлi на яго i зусiм маленькiя артысты - вучнi нядзельных школ царквы Аляксандра Неўскага i Свята-Мiкольскага марскога сабора, i старэйшыя - ўдзельнiкi хароў гэтых храмаў. Прыехалi нават госцi з суседняга Салдуса - сямейны хор Богаяўленскай царквы са свaiм кiраўнiком iярэем Аляксандрам. 

Адкрыў свята цудоўным вiншаваннем з Вялiкднем  настаяцель царквы Аляксандра Неўскага пратаiерэй Iгар.
- Хрыстос уваскрос! - гучна вымавiў cвятар.
- Сапраўды ўваскрос! - урачыста адказала зала. 

Першая частка фэсту была адведзена харавым царкоўным спевам. Як непаўторна гучалi «Хрыстос уваскрос» П. Часнакова i «Канон Вялiкадня» А. Ведэля! З якой цеплынёй выконвала «Ave, Marija» Алёна Федарак! А хор украiнцаў «Радына» (у перакладзе - «Сям'я») выканаў «Трапар Вялiкодны» Украiнскай праваслаўнай царквы. 

Свята па-сапраўднаму ўпрыгожылi дзiцячыя выступленнi. Пасля цiкавай праграмы нядзельных школак на сцэну выйшлi фальклорныя калектывы «Сонейка» 12-й сярэдняй i 2-й сярэдняй школ. Яны i распачалі другую частку праграмы - народную.

Вялiкдзень - гэта свята святаў. Заўсёды напрыканцы людзi спачатку iшлi ў царкву, а потым радасць свята неслi дамоў. I святкавалi Вялiкдзень заўсёды ўсёй вёскай, усiм дваром.

Сярод дарослых калектыва-народнiкаў першым выйшаў ансамбль беларускай песнi «Паўлiнка» са сваiм кiраўнiком Жаннай Буйнiцкай. У цудоўных блакiтных касцюмах, падораных нашай радзiмай, дзяўчаты глядзелiся непаўторна. А як толькi закончылi спяваць першую народную песню - «Кiрмаш вялiкi», зала ўзарвалася апладысментамi. Цёпла прынялi слухачы i два другiя беларускiя творы - «Бульба» i «Развiтальная». 

Цiкавыя праграмы падрыхтавалi творчыя калектывы рускай i ўкраiнскiх суполак горада. 

Калi гучаў агульны «Вeлiкодны трапар», зала ўстала. Гэта было ўрачыста i кранула да слёз. Усё - дарослыя i маўляняты, сiвенькiя i людзi сярэдняга ўзросту былi адзiныя ў агульным iмкненнi да свету i дабрынi. I ў iмкненнi сэрцаў i думак, якiя сагрэла фiнальная песня «Многае лета».

Першы ў Лiепаi Велiкодны фэст дапамог яго ўдзельнiкам i гледачам адчуць агульную радасць. Наперакор крызiсу, ён падараваў людзям Надзею i Веру на выратаванне i на лепшае жыццё.

Валянцiна Грыбоўская,

Ліепая
На здымку: беларуская «Паўлiнка» радуе лiепайчан сваёй святочнай праграмай.
Фота аўтара.

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta