У Даўгаўпілсе ўпершыню адбыўся шапэнаўскі конкурс
20 красавіка 2010, 19:51
З 13 па 15 красавіка ў Даўгаўпілсе прайшоў міжнародны фестываль, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння выбітнага польскага кампазітара і піяніста Фрэдэрыка Шапэна.
У межах гэтага музычнага свята ўпершыню адбыўся міжнародны конкурс маладых піяністаў «Мелодыі Шапэна», у якім удзельнічалі 18 выканаўцаў з Латвіі і Беларусі.
Ацэньвала іх выступленне журы ў складзе сусветна вядомага польскага піяніста Кароля Радзівонавіча, прафесара Латвійскай музычнай акадэміі імя Я.Вітала Юрыса Калнцыемса і дырэктара Даўгаўпілскага музычнага вучылішча Айвара Брока. К.Радзівонавіч і Ю.Калнцыемс правялі майстар-класы для канкурсантаў, а К. Радзівонавіч таксама выступіў з канцэртам.
Падчас інтэрв'ю К. Радзівонавіч зазначыў, што адчувае сябе чалавекам, якого выратавалі музыка і лёс. Музыкант павінен быў ляцець ва ўрадавым самалёце, які пацярпеў 10 красавіка катастрофу пад Смаленскам, каб сыграць у Катыньскім мемарыяле. Але ў апошні момант узніклі праблемы з раялем, і К. Радзівонавіч застаўся ў Польшчы.
Вынікі конкурса наступныя. Першыя месцы ў сваіх групах занялі Паліна Берліна (Рыга), Яўген Навумовіч (Полацк), Валянціна Бандарэнка (Наваполацк), другія - Дзміцер Шындлер (Рэзэкне) і Эвалд Лазарэвіч (Даўгаўпілс), трэцція - Брыгіта Малніецэ (Ліваны), Вераніка Толсціка (Даўгаўпілс), Арніта Тараудэ (Даўгаўпілс).
Гран-пры конкурса прысуджана беларускай выканаўцы Валянціне Бандарэнка.
Як паведаміў дырэктар Даўгаўпілскага музычнага вучылішча А.Брок, такія конкурсы могуць стаць пастаяннымі. Магчыма, яны будуць прысвечаны толькі Шапэну, магчыма - іншым кампазітарам-юбілярам. Сёлета акцэнт быў зроблены на польскую культуру ў асноўным: апрача музычнага конкурса, прайшлі віктарыны, інтэллектуальныя гульні і г. д., звязанныя з польскай культурнай спадчынай. Планаваўся ўдзел французскага боку, але пакуль гэту ідэю не змаглі ажыццявіць. «Мы знаходзімся ў пачатку шляху, але спадзяёмся, што наш конкурс не згубіцца сярод шматлікіх шапэнаўскіх конкурсаў у Еўропе і абавязкова набудзе свой твар», - зазначыў А.Брок.
паводле www.D-fakti.lv