Мастакі - дзецям

23 сакавіка 2010, 17:03


Да 4 красавіка ў залах Юрмальскага гарадскога музея будзе працаваць міжнародная выстава «Карціны для дзіцячага пакоя». Яе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з творчасцю ўдзельнікаў міжнароднага мастацкага праекту «Новые имена». А карціны мастакоў трох краін - Расіі, Беларусі і Латвіі - вартыя таго, каб менавіта з іх пачынаць далучаць дзяцей да цудоўнага свету мастацтва. Мастакі пастараліся прывезці ў Юрмалу ўсё лепшае, што стварыла іх творчая фантазія, адрасаваная дзіцячаму ўзросту.
Удзел у выставе прымаюць восем мастакоў, сярод якіх і маладая таленавітая мастачка з Беларусі Ганна Сілівончык.

Менавіта твораў 29-гадовай Ганны Сілівончык большасць на выставе - яе 15 працам ададзена цэлая зала. Таленавітая беларуская мастачка - мама сямігадовай Машы. Шмат якія з малюнкаў створаныя Ганнай менавіта для дачкі. Але, мяркуючы па водгуках, яны выклікаюць зацікаўленасць не толькі ў дзяцей.

                 паводле друку

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta