Абвяшчаецца конкурс на лепшы эскіз дошкі ў гонар Ларысы Геніюш

10 сакавіка 2010, 12:26


МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і суполка "Скарына" (Прага, Чэхія) у межах аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш абвяшчаюць конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.

Шыльда будзе ўсталявана ў Празе, на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжання ў Чэхаславацкай Рэспубліцы.

Тэкст на беларускай і чэшскай мовах, які неабходна размясціць на мемарыяльнай дошцы:
"У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай,
я была толькі ў Чэхіі..."

Тут ад 1943 г. жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш,
у 1948 г. высланая ў савецкі Гулаг.

 


"Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách..."

V tomto domě žila od r.1943 běloruská básnířka Larysa Geniuš, v r.1948 odvlečená
do sovětského gulagu.


Ніжэй глядзіце фотаздымкі будынка, на якім будзе ўсталявана памятная дошка.

Па эскізе пераможцы будзе адліта памятная дошка Ларысе Геніюш. Пераможцу конкурсу чакае паездка ў Прагу.

Конкурс эскізаў будзе доўжыцца з 10 сакавіка да 15 красавіка 2010 года.

Эскізы дасылайце на адрас: 220012, г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31, офіс 906, МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" або па электронай пошце на скрынку: zbsb@tut.by.

Тэлефон для даведак: +375 17 200 70 27

-

-

Дом, дзе жыла Ларыса Геніюш

 

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta