У Даўгаўпілсе - VIII Міжнародны фестываль маскарадных традыцый
25 лютага 2010, 20:47
Сёння, 25 лютага, у Даўгаўпілсе ўжо ў восьмы раз пачнецца фестываль маскарадных традыцый. Нетрадыцыйная мода, індывідуяльныя маскі і шмат іншых сюрпрызаў прыпаслі для наведвальнікаў фестывалю яго ўдзельнікі - калектывы з Латвіі, Літвы, Расіі, Беларусі і Украіны.
25 і 26 лютага ў Цэнтры латышскай культуры (ЦЛК) мерапрыемствы будуць пачынацца ў 18.00 і заканчвацца танцамі. У суботу, 27 лютага, у 11.00 усіх жыхароў і гасцей горада запрашаюць на традыцыйны конкурс масак, а ў 15.00 - на вялікае шэсце па вуліцы Рыгас. Завершыцца свята на плошчы Віенібас, дзе ўдзельнікі фестывалю пазнаёмяць даўгаўпілсчан са сваімі народнымі традыцыямі.
Калектывы, удзельнікі фестывалю, апрача прызнання гледачоў, атрымаюць і падарунак - мятлу, якая ўжо некалькі гадоў з'яўляецца сімвалам фестывалю. І ў гэтым годзе яна будзе зялёнага колеру. Сцвярджаюць, што зялёны колер - гэта колер прыроды і ўрадлівасці, багацця, поспеху, энергіі і ўдасканалення. Можаце верыць альбо не, але калі якая-небудзь маска «адлупцуе» вас фестывальнай зялёнай мятлою, чакайце поспеху і дабрабыту.
Праграму фестывалю глядзіце на муніцыпальным сайце.
паводле www. daugavpils.lv