У Латвіі, у межах еўрапейскага турнэ

11 лютага 2010, 15:50

 

Беларускі гурт Yellow Brick Road нарадзіўся ў 2009 годзе, у чэрвені стаў лаўрэатам міжнароднага фэсту Rock-Line і выступіў перад шматтысячнай публікай. Увосень 2009-га гурт прэзентаваў першы альбом «12 stories» і даў каля 30 канцэртаў у Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літве.

Сёлета Yellow Brick Road на працягу лютага плануе даць болей 20 канцэртаў у Расеі, Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Нямеччыне і Чэхіі.

У межах лютаўскага турнэ па Еўропе музыкі прадставяць новы сынгл «C&D». Поўны назоў кружэлкі расшыфроўваецца як «Cat and Dog», у склад сынглу ўвайшлі дзьве песьні - «Cat - the pushful» и «Dog - the Giant». Абедзьве кампазыцыі - гэта алегорыі, супрацілеглыя па настрою. 


Зараз беларускія музыкі знаходзяцца ў Латвіі, на працягу трох дзён яны выступяць з канцэртамі перад рыжанамі і гасцямі сталіцы. 

11 лютага адбудзецца канцэрт па адрасу Рыга, бульвар Райніса,31
Пачатак у 20.00
Уваход на канцэрт - вольны

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta