Яўген Шатохін: Рыга пабачыць творы апошніх гадоў

11 лютага 2010, 14:39


Сталіцу Латвіі, Рыгу чакае персанальная выстава беларускага мастака, педагога Яўгена Шатохіна. Арганізацыяй выставы займаецца беларуская дыяспара ў Латвіі.

Дакладная дата, калі адчыніцца выстава, пакуль не вызначана. Гэта стане вядома праз пэўны час. Датычна выбару мастацкіх твораў, якія ўбачаць жыхары Рыгі, Яўген Шатохін адзначае:
- Гэта безумоўна залежыць ад мяне, а не ад запрашаючай стараны. Творы будуць апошніх гадоў, бо я сам адчуваю розніцу паміж творамі якія я зрабіў 5-ць, 10-ць год таму. Я адчуваю нейкі прагрэс у сваёй працы. Мне падабаюцца больш мае апошнія творы і менавіта іх я і павязу. Гэта будзе каля 30-ці твораў, у асноўным малюнак.

Прапанову адкрыць персанальную выставу ў Латвіі Яўген Шатохін атрымаў яшчэ ў 2009 годзе, але з-за шчыльнага графіка з абодвух бакоў было вырашана перанесці яе на 2010 год.


Паводле "Радыё Рацыя"

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta