Юбілейныя канцэрты ў Латвіі Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча "Любовь-судьба"

20 студзеня 2010, 14:35

Народныя артысты Беларусі прывязуць у Латвію свой новы альбом „Любовь-судьба", які ў мінулым годзе прызнаны лепшым у Беларусі ў жанры поп-музыкі.

Юбілейная канцэртная праграма салістаў легендарнага ансамбля „Верасы" - Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча - з філасофскай назвай "Любовь-судьба" прадстаўлена хітамі дуэта розных гадоў і новымі песнямі. Разам з такімі знакамітымі шлягерамі, як "Малиновки заслыша голосок", „Любви прощальный бал", „Белы снег" („Завіруха"), „Я у бабушки живу", "Счастливый случай", "Цыганка", "Морской прибой" і інш.., у праграме можна будзе пачуць і зусім новыя кампазіцыі, якія напісаны Ягорам Хрусталёвым, Фёдарам Жыляком.

Зоркі беларускай эстрады Паплаўская і Ціхановіч спяваюць ужо больш 35 гадоў і заўсёды спяваюць пра каханне. Яму яны прысвячаюць свае лепшыя песні, сцвярджаючы, што без кахання жыццё чалавека не мае сэнсу. І пераконваюць у гэтым сваім уласным прыкладам.

                         Канцэрты адбудуцца:


22 студзеня бягучага года ў Рызе,
памяшканне Дома Кангрэсаў,
пачатак - у 19-00

23 студзеня ў Даўгаўпілсу,
памяшканне Даўгаўпілскага тэатра,
пачатак - у 17-00

24 студзеня ў Вентспілсу,
памяшканне тэатральнага дома «Jūras vārti»,
пачатак - у 17-00


Заказ білетаў па тэлефонах:
67226027; 29239854; 29111065

                                               паводле www.devro.lv

 

 

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta