У госці - да латвійскага Дзеда Мароза

27 снежня 2009, 20:02


Бюро латвійскага Дзеда Мароза (Салавецітыса) адчынілася ў мястэчку Зіемупе, што ў Ліепайскім раёне.


Сумаваць у гасцях у Дзеда Мароза не давядзецца. Яго памочнікі - вясёлыя гномы пачастуюць гасцей гарачай гарбатай, для гэтых мэтаў маецца спецыяльны чайны домік. А пачаставацца смачнымі блінкамі можна ў блінным доміку. Есьць у латвійскага Дзеда Мароза і спецыяльны свечны домік. Тут кожны наведвальнік можа сам змайстраваць навагоднюю свечку, вось і навагодні падарунак сябрам будзе. Ёсьць асобны домік і для тых, хто хоча напісаць пісьмо Дзеду Марозу, ліст можна пакінуць у спецыяльнай скрынцы.
Пісьмо абавязкова патрапіць да Дзеда Мароза, паколькі бюро будзе працаваць да 30 снежня. Можна прыехаць да Дзеда Мароза непасрэдна ў госці. Аб усім больш падрабязна на сайце

www.ziemassvetkuvecitis.lv

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta