"Белавія" пачынае выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Рыга

26 снежня 2009, 20:00

Рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Рыга пачынае выконваць з 19 студзеня 2010 года Нацыянальная авіякампанія "Белавія". Спачатку "Белавія" будзе ажыццяўляць рэйсы па аўторках, пятніцах і нядзелях на камфартабельным рэактыўным самалёце CRJ-100/200.

Пасажыры змогуць падарожнічаць як у эканамічным, так і ў бізнес-класе. Час палёту складзе 65 хвілін. У далейшым агульная колькасць рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі будзе даведзена да дзесяці на тыдзень.

Мінімальны тарыф у адзін бок складае 78 еўра, у абодва бакі — 156 еўра (без уліку аэрапартовых збораў. 

Паводле  БелаПАН.

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta