Віншаванне ад Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў

25 снежня 2009, 12:23

Дарагія  Калегі!

 

З сардэчнай прыязнасцю шлём Вам шчырыя віншаванні з нагоды чаканых і прыемных святаў – Калядаў і Новага года!

 

Ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, плёну ў працы, паболей радасці і ўтульнасці, прыемных сустрэч.

Няхай 2010 стане годам новых магчымасцяў і здзяйсненняў, годам рэалізацыі новых прафесійных і асабістых дасягненняў.

А ў жыцці Вашым хай пераважаюць прыемныя клопаты,светлыя імгненні і душэўная згода!

 

Шчодрых Калядаў Вам і Вясёлага Новага Году!

 

Да жывіце здаровы, да і будзьце багаты,
Да не самі сабой, да й з сваім дваром,
Да з сваімі дзеткамі, да з сваімі і са бліжнімі,
І са бліжнімі і са дальнімі,
3 пакрэўнымі да прыяцелямі!

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta