Каляднае віншаванне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы

24 снежня 2009, 18:50

Дарагія суродзічы‑беларусы! 

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую вас з надыходзячымі сьвятамі і жадаю вам іх правесьці з радасьцю ў сэрцах вашых, бо — Хрыстос нарадзіўся!

Дарагія браты і сёстры беларусы! Сьвяты гэтыя, як заўсёды, я буду сьвяткаваць з усімі вамі, з надзеяй і верай у лепшую будучыню кожнага беларуса.

Прашу Бога ў гэтае вялікае сьвята чалавецтва, сьвята любові і дабраты, каб Бог паслаў «праменьні свае хвалы» на наш прыгожы край, і дазволіў зьдзейсьніць вялікі патэнцыял працавітага і разумнага беларускага народу. Мы ня горшыя за іншых. Няма ніякай прычыны, каб мы жылі горш за іншых.

Жадаю вам з глыбіні сэрца тае мужнасьці, тае вытрываласьці і тае годнасьці, якія дазволяць вам дасягнуць мэты кожнага народу ‑‑ зрабіць са свайго краю найбольш утульнае для сябе месца на зямлі.

Дык дапамажы вам Божа!

 

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta