Гурт "Ластаўкі" прэзентуе свой першы дыск

12 снежня 2009, 16:26


«Ластаўкі» - гэта эстрадна-вакальны гурт з Даўгаўпілса з асаблівай творчай індывідуальнасцю, які шмат гадоў папулярызуе беларускую песню. "Ластаўкi" спяваюць амаль ва ўсіх жанрах - народныя, эстрадныя, джазавыя, духоўныя песні.

Утварыўся калектыў у 2001 годзе, і нагодай для яго стварэння стаў беларускі фестываль "Браслаўскія зарніцы". Спачатку гэта было трыо, у якім спявалі Н. Зубкова, І. Цірша і Т. Піменава - кіраўнік ансамбля, а затым да іх далучылася маладая таленавітая выканаўца В. Талерка.

"Ластавак" любяць не толькі ў іх родным Даўгаўпілсе. Яны - неаднаразовыя ўдзельнікі «Славянскага кірмаша», лаўрэаты міжнароднага конкурса "Срэбраныя званы", пераможцы рэспубліканскіх вакальных конкурсаў.  Вакальны гурт «Ластаўкі» развівае сваю творчасць і займаецца папулярызацыяй беларускай песні на базе Цэнтра беларускай культуры пры падтрымцы беларускага консульства ў Даўгаўпілсе і кіраўніцтва мясцовага беларускага таварыства "Уздым".

Напрыканцы гэтага года ансамбль падрыхтаваў свой навагодні падарунак для жыхароў горада - прэзентацыю першага аўдыё- дыска, які пабачыў свет менавіта ў бягучым годзе. У выкананні «Ластавак» прагучаць аўтарскія песні беларускіх кампазітараў М. Яцкога, А. Мядзведзева, А. Белуся, а таксама даўгаўпілскіх кампазітараў А. Рудзя і Т. Піменавай. І яшчэ адна цікавая рыса, аўтар слоў большасці песень з гэтага дыска, таксама даўгаўпілсчанін, сябра міжнароднай ассацыяцыі паэтаў - Станіслаў Валодзька.

Канцэрт-прэзентацыя мае адбыцца 11 снежня ў 18.00 у доме культуры "Варпа" па адрасу:  Даўгаўпілс, вул.Добелес, 30.

"Ластаўкi" запрашаюць усіх жадаючых на сваё свята - выпуск першага аўдыё-дыска. «Радасць у сэрцы зноў» - такая яго назва. І вельмі спадзяюцца, што госці канцэрта атрымаюць радасць ад сустрэчы з беларускай песняй. Дарэчы, падчас канцэрту можна будзе набыць і сам дыск.


Уваход на канцэрт - вольны.

                                      паводле www.gorod.lv

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta