Сустрэчы ў Браславе

10 снежня 2009, 13:29


У Беларускай гімназіі Браслава адбылася творчая сустрэча даўгаўпілскага  літаратара Станіслава Валодзькі з вучнямі і настаўнікамі гэтай навучальнай установы.

Дзеці чыталі напамяць яго вершы, а выхаванцы Музычнай школы выконвалі песні на яго словы, адрасаваныя дзецям. У сустрэчы прынялі ўдзел і браслаўскія спевакі Ванда Сіротка, Валянціна Кука і Леанід Лаўрыновіч, якія выканалі некалькі лірычных песен на вершы С. Валодзькі кампазітара з Браслава Альберта Белуся. А ў заключэнне сустрэчы гучалі паэтычныя творы ў аўтарскім выкананні. Дырэктарам гімназіі Наталляй Дзмітрук было выказана пажаданне, каб такія сустрэчы праходзілі тут і ў будучым. 


Пад час свайго знаходжання ў Браславе Станіслаў Валодзька сустрэўся са старшынёй Браслаўскага райвыканкама Пятром Гішкелюком, дзе вялася размова аб магчымасцях больш цеснага культурнага супрацоўніцтва творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса і Браслава.

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta