У Тарту адзначылі ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну
30 лістапада 2009, 18:18
27 лістапада ў Тарту адбыліся мерапрыемствы ў гонар 89-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. У 16 гадзін на Ратушным пляцы маладыя беларусы раздавалі жыхарам горада дыскі з фільмам "Містэрыі: акупацыя" і буклеты, у якіх распавядалася аб паўстанні жыхароў Слуцка і наваколляў супраць савецкай улады і ўзнаўленні ўлады БНР.
Пазней, поруч з Тартускай абсерваторыяй, у 19 гадзін былі запалены свечкі ў памяць аб загінулых барацьбітах за волю Беларусі, а таксама па даручэнні Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы быў зачытаны яе зварот.
"Распаўсюджанае меркаванне, што ў БНР не было свайго войска. Але няўжо 10 тысяч салдатаў і афіцэраў, якія ваявалі за Беларусь, гэта не войска? Шматлікія войскі сучасных краін менш войска БНР у 2-3 разы. Таму можна казаць, што БНР як дзяржава адбылася ва ўсіх адносінах. А для нас Слуцкі Збройны Чын з'яўляецца прыкладам таго, што свабода ніколі не давалася проста так, што за яе трэба змагацца толькі сваімі сіламі. Бо мужных герояў у 1920 г. не падтрымліваў ніхто, акрамя беларускага народа", - адзначыў арганізатар мерапрыемства Ігар Случак.





Відэа з мерапрыемства: http://ihar-sluchak.livejournal.com