Каментар прэс-службы МЗС адносна пытання аб візавых ільготах для беларусаў замежжа

25 лістапада 2009, 17:05


У сувязі з наяўнай цікавасцю беларускага і замежнага грамадства да пытання аб візавых ільготах для беларусаў замежжа прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь лічыць мэтазгодным падкрэсліць наступнае.

Нарматыўнымі дакументамі Міністэрства замежных спраў прадугледжана выдача віз на ільготнай аснове замежным грамадзянам, якія прадстаўляюць для нашай краіны практычны інтарэс у розных галінах палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця. У гэту катэгорыю таксама ўключаны і этнічныя беларусы, якія актыўна працуюць у справе беларушчыны па-за межамі нашай дзяржавы.

Згаданыя ільготы ўключаюць:

- магчымасць афармлення віз тэрмінам дзеяння да трох год;

- зніжэнне памеру ці скасаванне цалкам консульскага сбора за выдачу віз.

Такія рашэнні знаходзяцца ў кампетэнцыі кіраўнікоў беларускіх замежных устаноў. Па нашай інфармацыі, яны актыўна выкарыстоўваюць гэтую магчымасць для стварэння максімальна спрыяльных умоў для наведвання беларусамі замежжа сваёй гістарычнай Радзімы.

Акрамя гэтага, трэба мець на ўвазе, што кіраўніцтвам нашай краіны ў аднабаковым парадку прынята рашэнне аб істотным зніжэнні тарыфаў на выдачу віз у адносінах да жыхароў Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі, якое абумоўлена ў першую чаргу ўлікам інтарэсаў нашых суайчыннікаў, што пражываюць на тэрыторыі згаданых краін.

 

Для даведкі:

Консульскі збор за выдачу аднаразовай кароткачасовай візы для жыхароў пералічаных краін складае 25 еўра, а кошт шэнгенскай візы для грамадзян Рэспублікі Беларусь - 60 еўра.

 

Міністэрства Замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta