"Адзіныя - у разнастайнасці-2009"
25 лістапада 2009, 23:42
Традыцыйны фестываль культуры нацменшасцяў "Адзіныя - у разнастайнасці-2009", які ладзіць Асацыяцыя нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч, будзе праводзіцца сёлета ўжо сёмы раз. Прапануем вашай увазе праграму фестывалю:
Канцэрт творчых калектываў
28 лістапада ў царкве Святога Пятра (вул. Скарню, 19) адбудзецца вялікі канцэрт творчых калектываў Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў імя Іты Казакевіч. Удзел у канцэрце бяруць расейскі, польскі, беларускі, украінскі, нямецкі, татарскі, латгальскі, грэчаскі, малдаўскі, узбекскі калектывы, а таксама выступяць прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.
З Таліна прыедуць замежныя госці: інгерманландскі гурт. Інгеманландыя - гэта этнакультурны рэгіён на ўзбярэжжы Нявы, абмежаваны з захаду Фінскім залівам, ракою Нарваю і Чудскім возерам, а з усходу Ладажскім возерам. Мова інгерманландцаў лічыцца усходнім дыялектам фінскай мовы.
Беларускую культуру на фестывальным канцэрце будзе прадстаўляць дуэт маладых спявачак - Людмілы і Лауры Ігнатавых.
Пачатак - у 15.00.
Камерны канцэрт «Усё жыццё - музыцы», прысвечаны памяці Норы Новік
3 снежня, у залатой зале будынку Рыжскага Латышскага таварыства (вул. Меркеля, 13) адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам латгальскага хору „Trešā zvaigzne", музыкаў Раффі Хараджаняна, Яніса Булаўса, Глеба Бяляева, Платона Буравіцкіса, Зарэмы Гінзбург, Эліны Чмухінай, Міляны Бельскай, фартапіянных дуэтаў Джэніфер Румпанэ і Эліны Зарыцкай, Наталлі Прыходчанка і Сільвіі Карчаэўскай, Алены Ліхварэ і Крысціны Біерандэ-Біерэнэ, інструментальных дуэтаў Вольгі Зуевіч і Паўліны Піценка, Кацярыны Казаравіцкай і Лауры Ліепіні, спявака Улада Шульмана і іншых выканаўцаў.
Канцэрт прысвячаецца памяці славутай піяністкі Норы Новік.
Пачатак - у 12.00
Прысвячаецца юбілею мастака
4 снежня ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч (вул. Слокас, 37) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы мастака Дзмітрыя Чудзінава.
Пачатак - у 18.00
Дзіцячы канцэрт "ASSORTI"
5 снежня ў будынку АНКТЛ імя Іты Казакевіч адбудзецца канцэрт дзіцячых талентаў „ASSORTI". Удзельнічаюць дзіцячыя ансамблі, калектывы, юныя салісты розных нацыянальнасцей.
Пачатак - у 12.00
Сумесная выстава
5 снежня ў будынку Асацыяцыі адчыніцца сумесная выстава латвійскіх і эстонскіх мастакоў.
Увазе гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя працы мастакоў двух суседніх краін. Падчас імпрэзы адбудзецца і прывітальны канцэрт.
Пачатак - у 14:30
Увахад на ўсе мерапрыемствы - вольны.
За даведкамі звяртацца па тэл. 67613638.