Гран‑пры кінафестывалю «Лiстападзiк‑2009» атрымаў латвійскі фільм «Маленькія разбойнікі»

25 лістапада 2009, 16:56


Гран‑пры XI Міжнароднага фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік» па выніках галасавання гледачоў атрымала карціна «Маленькія разбойнікі» рэжысёра Аманда Цвірбуліса (Латвія).
Таксама латвійскі рэжысёр стаў уладальнікам спецыяльнага дыплома журы кінематаграфістаў «За лепшую рэжысёрскую працу».

Пераможцы і прызёры конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно былі абвешчаныя на цырымоніі закрыцця кінафестывалю «Лістападзік» 20 лістапада ў сталічным кінатэатры «Піянер». Традыцыйна на закрыцці фестывалю гледачы ўбачылі фільм‑пераможцу.

Фільм «Маленькія разбойнікі» расказвае пра двух маленькіх дзяцей, брата і сястру, якія задумваюць абрабаваць банк, бо ён выгнаў іх бацькоў з новай кватэры пасля таго, як тыя страцілі працу.

Акрамя Гран‑пры, былі ўручаныя і дыпломы журы кінематаграфістаў, якое сёлета ўзначаліў народны артыст Украіны Міхаіл Галубовіч. Прыза за лепшы поўнаметражны мастацкі фільм была ўдастоена карціна «Дзённікі» Атыліо Ацола (Італія). Прыз за лепшую акцёрскую работу дарослага ў дзіцячым фільме атрымаў Люк Арнольд, які сыграў у карціне «Брокен Хіл» (Аўстралія), прыз за лепшае выкананне дзіцячай ролі - Ніно дэн Бравэ («Жабы і рапухі», Нідэрланды).

Акрамя гэтага, спецыяльнага дыплома журы «За ўдалае злучэнне тэхнікі рэальнага кіно, анімацыі і камп'ютэрных тэхналогій» былі ўдастоены беларускія рэжысёры Алена Турава і Іван Паўлаў за фільм «Навагоднія прыгоды ў ліпені». Спецыяльны дыплом «За лепшую музыку» атрымаў кампазітар Крыстафер Брэйдзі (фільм «Брокен Хіл», Аўстралія).

Нагадаем, сёлета ў конкурсе дзіцячага і юнацкага кіно ўдзельнічалі восем карцін з Аўстраліі, Беларусі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў і Узбекістана.

БелаПан

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta