"Троіца" - на фестывалі ў Рызе

05 лістапада 2009, 15:40


У дзесяты, юбілейны раз, у Рызе будзе праходзіць фестываль этнічнай музыкі « Porta». Дарэчы, "рorta" па-італьянску - дзверы. І за дзвярыма сёлетняга фестывалю цэлае сузор"е цікавых гуртоў з самых розных куткоў свету. Тут і іспанскі ансамбль «Puerto Flamenco»,  і італьянскі «Antichi Suoni». А, галоўнае, мы зможам пачуць нашу славутую фольк-групу «Троіца»!

Чакаць не доўга. Зводны канцэрт адкрыцця, у якім мае браць удзел «Троіца», адбудзецца 5 лістапада ў Вялікай гільдыі. Музыкі з Латвіі, Ізраілю, Беларусі, Іспаніі, Італіі падрыхтавалі на адкрыццё спецыяльную праграму з сімвалічнай назвай «Сонца». Менавіта падчас гэтага канцэрту мы зможам пачуць «Троіцу» - гурт, якім захапляецца ўся Еўропа. Дарэчы, «Троіца» - адзіная беларуская группа, якая двойчы выступала на буйнейшым еўрапейскім фестывалі "Sziget" у Будапешце. Так што скарыстаем магчымасьць і паслухаем «Троіцу» дома, у Рызе. Пачатак канцэрта - у 19-00.


Дарэчы, гэта будзе і цудоўная магчымасьць павіншаваць музыкаў з дзесяцігадовым юбілеем групы. Свае юбілейныя народзіны «Троіца» святкуе якраз у бягучым месяцы, 15 лістапада, у вялікай зале КЗ «Мінск».
Павіншуем «Троіцу» першымі!

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta