Фестываль "На перакрыжаванні трох межаў"
03 лістапада 2009, 11:00
24 кастрычніка ў Дэменскім доме культуры адбыўся фестываль "На перакрыжаванні трох межаў".
Дэмене - гэта самая паўднёвая кропка Латвіі. Менавіта пра гэта сведчыць знак «Сланечнік», які ўсталяваны на мяжы Латвіі і Літвы. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, Дэменская воласць вельмі шматнацыянальная. Тут пражываюць латышы, літоўцы, палякі, украінцы, беларусы і прадстаўнікі іншых нацменшасцяў. Тут цесна перапляліся звычаі, культура, традыцыі розных народаў. Менавіта пашырэнню культурных сувязяў і захаванню нацыянальнай самабытнасці павінен на думку арганізатараў спрыяць фестываль у Дэменэ.
Удзел у фестывалі прынялі таварыства літоўскай культуры «РАСА», украінскай культуры «Мрыя» і таварыства беларускай культуры «Уздым» з Даўгаўпілса. Самадзейныя беларускія артысты годна прадставілі беларускую культуру на фестывалі ў Дэмене.
Завершыўся фестываль вечарам адпачынку, у якім прынялі ўдзел і госці фестывалю, і жыхары воласці.
Усім удзельнікам свята былі падараваны сувеніры з сімволікой Дэменскай воласці.
Паводле www.gorod.lv