Беларусь, Латвія і Швецыя адрадзілі шлях "з варагаў у грэкі"
03 лістапада 2009, 11:06
Прайці па слядах вікінгаў стала магчыма, дзякуючы міжнароднаму праекту «Панарама Дзвіна-Даўгава».
Шмат стагоддзяў назад вікінгі адпраўлялі караблі ў пошуках багацця і славы. Такіх купцоў і шукальнікаў прыгод называлі норманамі альбо людзьмі з поўначы, а на Русі - варагамі. Легендарны шлях «з варагаў у грэкі» - водная дарога ад Балтыйскага да Чорнага мора праз беларускія рэкі і азёры - звязваў славян і скандынаваў.
Міжнародны праект «Панорама Дзвіна-Даўгава» не меньш трывала звязаў сучасных шведаў, латышоў і беларусаў. Леннарт Эдлунд, намеснік губернатара па міжнародным сувязям Графства Готланд (Швецыя), у Беларусі ў пятнаццаты раз. Азёрны віцебскі край ён аб'ездзіў уздоўж і ўпоперак.
- Мы ездзілі па ўсяму віцебскаму рэгіёну, вывучалі, што ёсьць цікавага, раздавалі буклеты, паказвалі фільмы жыхарам. І такім чынам сабралі ўсе захаваныя каштоўнасці, якія потым увайшлі ў карту «З варагаў у грэкі», - расказала Таццяна Лапіна, каардынатар міжнароднага праекта «Панарама Дзвіна-Даугава».
Паўтарыць маршрут старажытных вікінгаў можна і сёння: ад шведскага вострава Готланд да Віцебска і наадварот. Шлях, які зрабіў Графства Готланд самым багатым у Швецыі, цяпер будзе ўзбагачаць ведамі пра Беларусь.
- Мы зацікаўлены ў турызме, культуры, сацыяльных праектах, абмене вопытам паміж нашымі краінамі. Гэта тое, што можа атрымаць развіццё, - заявіў Гранат Андэрс, губернатар Графства Готланд (Швецыя).
Шмат скандынаўскіх артэфактаў захавалі і нашы бліжэйшыя суседзі. Водны маршрут па Дзвіне, а далей - па Даўгаве) - і цікавы і захапляючы.
- У савецкія часы мы прыязджалі ў Віцебск, затым у Мінск і зараз прыязджаем. Таму што гэта спрадвечнае. Агульную гісторыю не адняць, - сказаў Хенрыкс Сомс, прафессар гісторыі Даўгаўпілскага універсітэта (Латвія).
Адноўлены шлях «з варагаў у грэкі» ужо паспелі пераодолець першыя турысты. Але экскурсія ў сярэднявечча - толькі пачатак турыстычных кантактаў трох краін. Транспамежныя фестывалі, студэнцкі і школьны абмен, гатэльны бізнэс, экалагічны і кулінарны турызм. Пагадненні ў этых галінах падрыхтаваны і будуць падпісаны ў бліжэйшыя дні.
Паводле СТВ