Беларуская восень прыйшла ў Елгаву

25 кастрычніка 2009, 16:50


У кастрычніку ў Елгаву па традыцыі прыходзіць беларуская восень. А гэта азначае, што ў горадзе пачынаюцца Дні беларускай культуры. Сёлета ў Елгаве яны ладзяцца ўжо ў трэцці раз. Іх арганізуе мясцовае беларускае таварыства "Лянок" - адно з самых маладых у Латвіі беларускіх згуртаванняў. Сёлета беларуская восень затрымалася ў Елгаве на цэлы тыдзень.

Адкрыццё тыдня беларускай культуры адбылося 19 кастрычніка ў памяшканні Бюро грамадскай інтэграцыі  прэзентацыяй выставы,  прысвечанай 65-годдзю перамогі над фашысцкай Германіяй. У гэты ж день адбылася і літаратурная вечарына, размова на якой вялася пра вайну і мір, пра пісьменніцкі подзвіг франтавіка Васіля Быкава, з жыццём і творчасцю якога беларусы вырашылі пазнаёміць жыхароў свайго горада.

Не абмінулі і мясцовых школьнікаў. Кіраўнік таварыства сп. Алена Грысле накіравала ва ўсе навучальныя ўстановы горада 30 пытанняў, якія датычацца Беларусі. Рыхтуючы адказы на іх, школьнікі бліжэй знаёміліся з суседняй краінай. Пераможцаў віктарыны «Беларусь - чужая ці ўсёж-такі знаёмая?» чакаюць узнагароды.


А завяршальным аккордам беларускай восені ў Елгаве стане канцэрт «Гучы, песня беларуская!». Таварыства «Лянок» запрашае ўсіх жыхароў і гасцей горада Елгавы на сустрэчу з беларускай песняй.
Мерапрыемства адбудзецца 23 кастрычніка ў актавай залі гімназіі Спідолы. Сваімі песнямі гасцей свята парадуюць фальклорны калектыў з Накатнэ «Славяначкі», ансамбль «Сузор'е» з Рыгі, выхаванцы Рыжскай беларускай асноўнай школы прадставяць елгаўчанам свой школьны ансамбль «Вавёрачка». Будуць і іншыя самадзейныя калектывы, і, зразумела, на канцэрце выступяць гаспадары свята. 


Тыдзень беларускай культуры ў Елгаве стаў магчымы высілкам мясцовай беларускай суполкі «Лянок» пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі. Матэрыяльная падтрымка мерапрыемствам аказана ў межах рэалізацыі праекту «Multikulturālā Jelgava» («Елгава мультыкультурная») з еўрапейскіх фондаў развіцця. Падтрымала елгаўскіх беларусаў і мясцовае самакіраванне.

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta