Аляксандр Рыбак - у Рызе

08 кастрычніка 2009, 17:08

-

Дачакаліся! 8 кастрычніка ў сталічным канцэртным клубе Godvil упершыню ў Латвіі выступіць пераможца міжнароднага конкурса песні "Еўрабачанне -2009" Аляксандр Рыбак.

Пра тое, што Аляксандр Рыбак, спявак з Нарвегіі, мае беларускія карані не ведаюць, бадай, самыя недасведчаныя. Пра тое, што юны спявак мае вялікае кола фанатаў ва ўсім свеце, самага рознага ўзросту, таксама ведаюць усе.  Латвія - не выключэнне. Для ўсіх тых, хто цікавіцца творчасцю Аляксандра Рыбака, яго  першы канцэрт у нашай сталіцы  мае быць падзеяй.

У рамках канцэрта ў Рызе пройдзе прэзентацыя новаго альбома Fairytales ("Казкі"). Зразумела, тыя, хто пойдзе на канцэрт Аляксандра,  змогуць паслухаць і музычны хіт № 1 Fairytale ("Казка") ў выкананні юнага музыкі. Цешымся надзеяй, што зноў пачуем нашу «Купалінку» ў выкананні Аляксандра, а калі пашанцуе, то мажліва ў канцэрце прагучыць і яшчэ што-небудзь з беларускага.

Спадзеямся!

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta