Віншаванне ад таварыства "Радзіма"

07 кастрычніка 2009, 23:40


Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом "Радзіма" шчыра віншуе паважаную спадарыню Таццяну Касуху з юбілеем!

Шмат гадоў Вы плённа працуеце на ніве захавання беларускай адметнасці і ўсяго таго, што мае непасрэднае дачыненне да гiсторыi сваей Бацькаўшчыны. Ваша актыўная дзейнасць па падтрымцы і развіццю беларускай мовы, мастацтва, адукацыі добра вядома як у беларускім асяродзі ў Латвіі, так і на Вашай Радзіме - Беларусі.
На працягу многіх гадоў Вы з'яўляецеся актыўным сябрам таварыства "Сьвітанак", уносіце значны ўклад у развіцце культурна-этнічнай дзейнасці на латвіскай зямлі.
Ваша плённая праца, скiраваная на захаванне беларускай нацыянальнай спадчыныі, з'яўляецца яркім сведчаннем шчырай любові і адданасцi роднай Бацькаўшчыне, служыць добрым прыкладам для людзей, чые каранi выходзяць з беларускай зямлi.
У гэты святочны дзень мы жадаем Вам, паважаная спадарыня Таццяна, моцнага здароў'я, поспехаў, аптымізму, сямейнага дабрабыту.

З шчырай павагай,

Калектыў таварыства "Радзіма"

7 кастрычніка 2009 г.
г.Мінск

 

                                                      

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta