У Латвію едуць "Песняры"

01 кастрычніка 2009, 18:04

 


Выступленне легенды беларускай эстрады - Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» чакаецца ў кастрычніку бягучага года.

Гастролі славутага калектыву адметныя тым, што пройдуць яны па ўсёй Латвіі. Дарэчы, першы канцэрт «Песняроў» адбудзецца не на сталічнай сцэне, а ў Ліепаі. Менавіта жыхары горада пад ліпамі будуць першымі прымаць у сябе беларускіх музыкаў.
Канцэрт у Ліепаі адбудзецца 14 кастрычніка бягучага года ў Алімпійскім цэнтры (Brīvības iela 39, Liepāja).

15 кастрычніка «Песняроў» будзе прымаць Вентспілс. Канцэрт будзе праходзіць у Доме тэатра «Juras Varti» (Karlīnes iela 40, Ventspils). Пачатак канцэрта - у 19 гадзін.

Завершацца гастролі 16 кастрычніка ў сталіцы. Заключны канцэрт адбудзецца ў Рызе ў Доме Кангрэсаў (Valdemara 5, Riga). Пачатак канцэрта - у 19 гадзін.

Гастролі Беларускага дзяржаўнага калектыву «Песняры» ладзіць Балтыйскае канцэртнае
агентцтва пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвіі

Жадаючыя набыць білеты на канцэрты Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» могуць звяртацца ў «Biļešu serviss».

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta