У Швецыі змянілі афіцыйную назву беларускага народу

29 верасня 2009, 18:06

 

  • Шведская акадэмія пасля зваротаў грамадскасці краіны і ініцыятыўнай групы "За Belarus" прыняла рашэнне замяніць афіцыйную шведскую назву беларускага народу з vitryssar на belarusier. Адпаведнае рашэнне прынятае на пасяджэнні акадэміі 25 верасня.
  • На 1 кастрычніка прызначанае пасяджэнне так званай моўнай групы, у якую ўваходзяць прадстаўнікі шэрагу арганізацый, у тым ліку Шведскай акадэміі і Шведскага дзяржаўнага моўнага савета. Яны разгледзяць пытанне афіцыйнай змены геаграфічнай назвы Беларусі на шведскай мове, паведамляе БелаПАН.

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta