"Бела-чорна-белыя рытмы" Вячкі Целеша

23 верасня 2009, 09:28


У гарадзенскай галерэі "Тызенгаўз" працуе выстава "Бела-чорна-белыя рытмы". Аўтар -  вядомы мастак, грамадскі і культурны дзеяч Латвіі і Беларусі, ураджэнец Ваўкавышчыны Вячка Целеш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, іншых музеях Беларусі, у замежных дзяржаўных і прыватных зборах. У 1990 годзе Вячка Целеш спрычыніўся да стварэння міжнароднага аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар".

Вячка Целеш ужо другі раз прадстаўляе гарадзенцам сваю творчасць. Яго першая выстава прайшла ў Гародні яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя:


- Першая выстава адбылася, калі быў пік нацыянальнага адраджэння. Тады ўрад вельмі цікавіўся і падтрымліваў нацыянальную культуру, нацыянальных мастакоў. І вось у 1992 годзе Міністэрства культуры Беларусі прасіла мяне, каб зрабіць персанальную выставу ў Беларусі. Выстава адбылася ў Новым замку ў Гародні, пасля ў мяне на радзіме ў Краснасельскім, а пасьля ў Менску... Сённяшняя мая выстава - гэта ўжо не ўраду, а мая асабістая ініцыятыва. Спачатку выставу зладзіў у менскай галерэі "Добрыя мыслі", а пасля прыехаў у Гародню, дзе гаспадыня галерэі "Тызенгаўз" Галіна Сарока ласкава прапанавала выставіцца...

Ахарактарызавала творы Вячкі Цёлеша мастацтвазнаўца Марына Загідуліна:

- Тут адлюстраваны ўнутры свет людзей, каму прысвечаны гэтыя экслібрысы. Адразу заўважаецца, што гэта працяг традыцый заходнебеларускага мастацтва, у прыватнасці Язэпа Драздовіча...

Паэт Юрка Голуб даўно сябруе з земляком:

-  Мы пазнаёміліся недзе напрыканцы 1970-х гадоў, спачатку завочна, а пасля і рэальна, калі я працаваў у Доме творчасці Дубулты Саюзу пісьменнікаў у Юрмале. Тады Вячка Целеш мяне вадзіў па вулках Рыгі, паказаў майстэрню, якую ён сам зрабіў на даху аднаго з будынкаў. І вось цяпер ён чытае мае кнігі, а я з задавальненнем аглядаю ягоныя жывапісныя ды графічныя працы...

Ну а сам Вячка Целеш спадзяецца, што ў кантэксце пацяплення адносінаў паміж Беларусяй ды Эўразвязам выставы мастакоў-беларусаў з замежжа будуць часцейшымі на Бацькаўшчыне.


Вацлаў Галімскі. Радыё Рацыя. Гародня

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta