"Аршанская бітва - 2009"

02 верасня 2009, 13:28

 

Традыцыйны фэст беларускай аўтарскай песні й паэзіі "Аршанская бітва-2009" мае адбыцца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году - на беразе Дняпра блізу Воршы 5 верасня (пачатак а 19-й гадзіне).

У парафіяльным касцёле Св. Язэпа (вул. Савецкая) экспануецца адзіная на Беларусі каляровая ксеракопія ў натуральны фармат вядомай карціны ХVI ст. "Аршанская бітва", арыгінал каторай экспануецца ў Музеі Нарадовым (Варшава).

Што трэба ведаць гледачу і ўдзельніку: фэстываль традыцыйна адбываецца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году - левым беразе Дняпра пры ўпадзенні ў яго рэчкі Крапівенкі. Фэст ад пачатку быў задуманы як імпрэза выхаднога дня ў фармаце open air, таму пачынаецца вечарам бліжэйшай да 8 верасня суботы (сёлета гэта якраз 8 верасня) і доўжыцца практычна ўсю ноч з тым, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі выспацца, адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Трэба памятаць, што фэст праходзіць на адкрытым паветры на беразе ракі, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і пажадана дах над галавой (намёт). Запас дроў для вогнішча будзе на месцы, паведамляе budzma.

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta