Пяты кангрэс беларусістаў у Мінску
21 жніўня 2009, 10:40
20 - 21 траўня 2010 года ў Мінску адбудзецца V Кангрэс беларусістаў.
Пасяджэнні V кангрэса беларусістаў будуць адбывацца ў форме так званых тэматычных блокаў, а таксама "круглых сталоў" і будуць ахопліваць наступныя сацыяльныя і гуманітарныя навукі:
Мовазнаўства
Літаратуразнаўства
Культуралогія
Гісторыя
Фалькларыстыка
Этналогія
Міжнародныя адносіны
Заяўка на правядзенне тэматычнага блока ўключае:
Галіна ведаў;
Імя і прозвішча кіраўніка блока, краіна, горад, установа, пасада;
Назва блока (указанне дзвюх варыянтных назваў вітаецца);
Кароткае абгрунтаванне актуальнасці праблематыкі (50-100 слоў);
Імёны і прозвішчы 4-х або 3-х дакладчыкаў з указаннем краін, гарадоў, устаноў, навуковых званняў, пасад. Назвы дакладаў з анатацыямі-рэзюмэ (не больш за 30-40 слоў) да кожнага даклада.
Імя і прозвішча дыскутанта па дакладах з указаннем краіны, горада, установы, навуковага звання, пасады (афіцыяныя дыскутанты павнны атрымаць тэксты дакладаў для папярэдняга азнаямлення не пазней чым за месяц да кангрэса).
Крытэрыі адбору тэматычных блокаў
Адным з крытэрыяў адбору заявак будзе наяўнасць у складзе блока ўдзельнікаў з розных краін. Удзел з боку прадстаўнікоў розных беларускіх гарадоў таксама будзе спрыяць станоўчай ацэнцы блока.
Блокі, укамплектаваныя з прадстаўнікоў аднаго горада будуць мець слабыя шанцы.
Заяўкі, укамплектаваныя з прадстаўнікоў адной установы (аднаго ўніверсітэта), разглядацца не будуць.
Заяўкі на правядзенне тэматычных блокаў прымаюцца ад кіраўнікоў блокаў па электроннай пошце да 1 верасня 2009 года па адрасе kanhres@gmail.com.
Паведамленне пра вынікі
Для разгляду заявак будзе створаны праграмны камітэт, які на працягу верасня разгледзіць заяўкі і прапановы. У кастрычніку 2009 года ўсе заяўнікі атрымаюць паведамленні аб пастановах камітэта.
Аргкамітэт V Кангрэса беларусістаў