Трэцці міжнародны фестываль Be2gether
12 чэрвеня 2009, 09:52
Трэці міжнародны музычны фестываль Be2gether пройдзе з 12 па 14 чэрвеня ў прыгарадзе літоўскага горада Девенішкес - усяго ў сотні метраў ад беларускай мяжы. На адной сцэне са знакамітымі еўрапейскімі музыкамі выступіць вядомы беларускі гурт "Ляпис Трубецкой".
Па словах відавочцаў у мінулым годзе падчас выступу "Ляпісаў" на лузе ля Нарвілішскага замку назіралася сапраўднае стоўпастварэнне. Пасол Літвы ў Беларусі Эдминас Багдонас сцвярджае, што праслухаў усе дыскі гэтага гурта і нават вывучыў на памяць некалькі песень. Дыпламат абяцаў сам прыехць на Be2gether і прывезці з сабой сяброў і калег.
У мінулым годзе "Be2gether" прыняў 12 тысяч гасцей з усёй Еўропы. Беларусаў сярод іх было каля паўтары тысячы. Заснавальнік мерапрыемства літоўскі бізнесмен Гедрюс Клімкявічус гаворыць, што фестываль дапамагае збліжэнню беларусаў і еўрапейцаў.
На фестывалі будзе прадстаўлены ўвесь спектр сучаснай музыкі - ад рок-музыкі самых розных відаў да сінт-попа і танцавальных праектаў. Хэдлайнерами фестивалюў гэтым годзе будуць Gogol Bordello (ЗША), Clawfinger (Швецыя), Touch And Go (Велікабрытанія), Polarkreis 18 (Германія), Roni Size (Велікабрытанія).
Выступленні будуць праходзіць амаль кругласуткава 12 і 13 чэрвеня, а завершыцца фестываль ў абед 14 чэрвеня. Білет на ўсе дні ў Беларусі будзе каштаваць 142 тысячы рублёў. Грамадзяне Беларусі, якія набудуць афіцыйны квіток, могуць звярнуцца ў пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Мінску за бясплатнай візай да 8 чэрвеня.
Даведкі па тэлефонах: (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96. Больш падрабязная інфармацыя пра ўдзельнікаў фестывалю на афіцыйным сайце www.b2g.lt.
Паводле "Deutsche Welle" і " Tut.by"