"Журавінка" - на "Славянскім кірмашы"

30 студзеня 2009, 11:51



З 11 па 8 ліпеня ў старажытным Віцебску, які сёлета святкуе свой 1034 дзень нараджэння, праходзіў папулярны фестываль мастацтваў "Славянскі крмаш". У гэтым годзе фестывалю споўнілася 17 гадоў. У ім удзельнічалі прадстаўнікі больш чым 50 дзяржаваў. Нашу краіну, апрача знакамітасцей - Лаймы Вайкуле, Інтара Бусуліса, "Марскіх піратаў" - годна прадстаўляў і вентспілскі ансамбль беларускай песні "Журавінка".

Зразумела, самадзейны калектыў, якім на працягу ўсіх шасці гадоў існавання кіруе педагог Анжэла Зрайчанка, не значыўся сярод удзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і не ўзнімаўся на сцэну грандыёзнага віцебскага амфітэатра ў час шматлікіх фестывальных канцэртаў. І тым не менш, для выступлення на "Славянскім кірмашы" "Журавінцы" вылучылі адну з найбольш прэстыжных адкрытых пляцовак - на плошчы Свабоды, дзе ў час фестывалю сваё майстэрства паказвалі лепшыя самадзейныя калектывы. Праграма "Журавінкі", а доўжылася яна паўгадзіны, уключала ў сябе не толькі беларускія, але і латышскія песні. Гледачы з захапленнем сустракалі шматгалоснае выкананне а капелла латышскай народнай песні, падпявалі і таньчылі ў час выканання гарэзлівых беларускіх песень.

Пасля канцэрта гледачы яшчэ доўга не адпускалі "Журавінку", шмат хто не хаваў эмоцый і нават слёз удзячнасці пасланнікам латвійскай зямлі. Дырэкцыя фестывалю "Славянскі кірмаш" выказала падзяку ансамблю "Журавінка" за паспяховае выступленне і ўзнагародзіла калектыў дыпломам фестывалю.

На "Славянскім кірмашы" венспілсчанам была прапанаваная насычаная культурная праграма - наведванне канцэрта "Зоркі Еўрабачання", адкрыцця фестывалю, канцэрта майстроў мастацтваў Расіі, конкурса выканаўцаў эстраднай песні.

Удзельнікі ансамбля "Журавінка" з задавальненнем гулялі па гаманлівым Гораду майстроў, наведалі сядзібу Ільлі Рэпіна, пабывалі ў музеі не меньш знакамітага ураджэнца Віцебска Марка Шагала.

Вентспілскі ансамбль беларускай песні стаў удзельнікам "Славянскага кірмашу" дзякуючы запрашэнню адміністрацыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. У Шумілінскім раённым выкаўчым камітэце прадстаўнікоў дэлегацыі з Вентспілсу прынялі і ўручылі памятныя сувеніры кіраўнікі райннага Савета народных дэпутатаў.
Вентспілсчане наведалі ўстановы культуры ў раённым цэнтры Шуміліна і ўдзельнічалі ў свяце "Вёска мая, я - часцінка твая", які праходзіў у адным з аграгарадкоў Шумілінскага раёна, дзе "Журавінка" выступіла з гадзіннай кацэртнай праграмай

Калектыў ансамбля ўдзячны адміністрацыі Шумілінскага раёна за запрашэнне і цёплы прыём у дні фестывалю "Славянскі кірмаш", а таксама Вентспілскай гарадской думе, якая аплаціла транспартныя выдаткі на паездку ў Віцебск.

Алена Нарушэвіч,
Вентспілс

На здымках; вентспілскі ансамбль беларускай песні "Журавінка" выступае з паўгадзіннай канцэртнай праграмай на плошчы Свабоды ў Віцебску ў дні фестывалю "Славянскі кірмаш";
"Журавінка" на свяце "Вёска мая , я - часцінка твая" ў аграгарадку Башні Шумілінскага раёна.

 

 

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta