Аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый

23 студзеня 2009, 19:17



Беларусь і Латвія папярэдне ўзгаднілі праект міжурадавага пагаднення аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый дзвюх краін.

Пагадненне прадугледжвае бясплатнае афармленне дакументаў жыхарам памежных тэрыторый для спрошчанага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы.

У ходзе беларуска-латвійскіх кансультацый па консульскіх пытаннях, якія праходзілі ў Рызе, былі абмеркаваны стан і перспектывы консульскага ўзаемадзеяння дзвюх краін, пытанні, звязаныя з рэалізацыяй беларуска-латвійскага міжурадавага пагаднення аб узаемных паездках грамадзян. Пагадненне было заключана 31 студзеня 2008 года.

                                    Паводле радыё "Рацыя", БЕЛТА

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

 

9 снежня 2010

Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

 

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

 

 

v0.1.2-beta