Беларусы выйшлі да мора
29 студзеня 2009, 13:30
Вентспілская гарадская дума ўпершыню ў гісторыі самакіравання падпісала трохбаковы дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве адначасова з двумя гарадамі Беларусі - Полацкам і Наваполацкам.
Віцэ-мэр Вентспілсу Яніс Віталіньш назваў гэту падзею знамянальнай, у выніку якой Вентспілс набыў сабе важных і патрэбных партнёраў. Па меркаванню Я. Віталіньша, супрацоўніцтва з беларусамі мае неабмежаваныя магчымасці.
З беларускага боку дагавор падпісалі мэры (старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў) абодзвух гарадоў - Уладзімір Тачыла і Натальля Качанава. У складзе дэлегацыі былі і прадстаўнікі буйнейшых прамысловых цэнтраў - дырэктар Наваполацкага прадпрыемства па транспарту нафты, вядомага у нас як нафтапровад "Дружба", Валерый Жураўлёў і гендырэктар адкрытага АТ „Полацк-Шкловалакно" Мікалай Качаноўскі. Абодва дырэктары да таго ж узначальваюць саветы дырэктароў прамысловых прадпрыемстваў Полацка і Наваполацка.
Па агульнаму меркаванню у новых партнёраў апрача транзіта нафты дастаткова сфер для супрацоўніцтва.
Полацк - адзін са старажытных гістарычных, асветніцкіх і культурных цэнтраў Еўропы, які даў свету вялікіх асветнікаў Францыска Скарыну і Сімеона Полацкага.
Вентспілс мае цікавыя перспектывы супрацоўніцтва з горадам у эканоміцы, культуры, адукацыі.
У сваю чаргу Наваполацк, малады прамысловы горад, які ў гэтым годзе адзначыць сваё 50-годдзе. Прамысловыя прадпрыемствы горада фарміруюць 70% бюджэта ўсёй Віцебскай вобласці. На буйнейшых прадпрыемствах горада "Нафтан" і "Палімір" працуюць па 5-6 тысяч чалавек.
У Новаполацку працуюць тэхнічныя вну, актыўна развіваецца спорт. Мэра горада Натальлю Качанаву, па прафесіі інжынера-будаўніка, зацікавілі спартыўныя аб'екты нашага горада. 5 наваполацкіх спартсменаў будуць прадстаўляць Беларусь на будучай Алімпіядзе ў Пекіне.
Прадстаўнікі Беларусі не аднойчы прыгадвалі прытчу пра спрадвечную мару беларусаў мець свае выхады да мора. Кажуць, з гэтай мэтай полацкія князі здзяйснялі набегі на рыцараў Лівонскага ордэна. Адметна, што ў гербах абодзвух гарадоў плешчацца марская хваля. Сучасныя нашчадкі Ефрасінні Полацкай, якая шануецца як нябесная заступніца зямлі полацкай, выйшлі да мора мірным шляхам - падпісаўшы дагавор з буйнейшым портам Балтыйскага мора.
Алена Нарушэвіч,
Вентспілс