Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча

9 снежня 2010

У дзень народзінаў Максіма Багдановіча Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі. Яна будзе ўручацца за найлепшы дэбют года ў трох намінацыях - паэзія, проза і пераклад.

«Да намінантаў Прэміі імя Максіма Багдановіча ёсць абавязковыя ўмовы, - кажа сябра журы, пісьменнік Уладзімір Арлоў. - Твор мае быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння мусіць мець не больш за 35 поўных гадоў

Да разгляду журы прымае дэбютныя кнігі аўтараў, якія выйшлі цягам года. Могуць разглядацца і грунтоўныя публікацыі ў літаратурных часопісах (раман, аповесць, вялікі перакладны твор).

Спіс прэтэндэнтаў на Прэмію імя Максіма Багдановіча за 2010 год фармуецца да 14 лютага 2011 года. Уручэнне адбудзецца ў канцы сакавіка 2011 года.

Вылучэнні ад выдавецтваў і аўтараў можна кіраваць на адрас:

220050, а/с 218, Мінск.

E-mail: pen@vessobel.by.

З пазнакай «Прэмія імя Максіма Багдановіча».

20 лістапада 2011

"Адзіныя ў разнастайнасці - 2011".

Штогод Асацыяцыя нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч з нагоды свайго дня нараджэння ладзіць традыцыйны фестываль мастацтваў

v0.1.2-beta