Міжнародны моладзевы фотаконкурс "Shoot Nation 2010"
21 чэрвеня 2010
Маладыя людзі ва ўзросьце ад 11 да 25 запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "Shoot Nation 2010". Тэма конкурсу ў гэтым годзе "Гарадзкое жыцьцё". Кожны канкурсант можа падаць 3 фотаздымкі ці малюнкі, якія раскрываюць наступныя тэмы: 1) Што азначае панятак "горад" для вас? 2) Сталеньне ў горадзе 3) З вёскі ў горад, з гораду ў вёску - людзі пераязджаюць.
Кожны канкурсант можа падаць адзін здымак ці малюнак у кожнай з трох катэгорыяў. Прызы прадугледжаны за:
лепшы фотаздымак;
лепшы малюнак;
лепшы фотаздымак у кожнай з трох тэматычных катэгорыяў для канкурсантаў ва ўзросьце ад 11 да 16 і ад 17 да 25 год;
лепшы малюнак у кожнай з трох тэматычных катэгорыяў для канкурсантаў ва ўзросьце ад 11 да 16 і ад 17 да 25 год;
Пераможцы атрымаюць лічбавыя фотаздымачы, гадавую падпіску на часопіс "National Geographic", ды йншыя прызы. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 12 жніўня. Выбраныя конкурсныя фотаздымкі будуць прадстаўленыя ў межах сьвяткаваньня Дню моладзі ў штаб-ватэры Арганізацыі Аб'яднаных нацый у Нью-Ёрку.
Творчыя працы належыць дасылаць праз адмысловую он-лайн форму.
Калі ў вы ня маеце доступу да фотаздымача, вы можаце даслаць свае малюнкі разам з запоўненай формай заяўкі на адрас: Plan UK, 5-7 Cranwood Street, London, EC1V 9LH. Апошні тэрмін падачы працаў - 28 ліпеня 2010 г.