"Th!nk About It" - еўрапейскі конкурс блогераў

16 лютага 2010


Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC) запрашае журналістаў, блогераў, студэнтаў і экспертаў далучыцца да трэцяга конкурсу блогераў "Th!nk About It".

Конкурс збярэ каля 100 блогераў, журналістаў, экспертаў і студэнтаў з Еўразвязу і суседніх краінаў для абмену ідэямі ды абмеркавання ўстойлівага развіцця і міжнароднай супрацы. Конкурс будзе праходзіць з 24 сакавіка да 31 жніўня 2010 г. і пачнецца з прэзентацыі ў Брусэлі 22-23 сакавіка.

Узнагароды ўключаюць магчымасьці падарожжаў у Азію і Афрыку і рэпартажаў адтуль. Галоўны прыз - паездка ў штаб-кватэру Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку ў верасні 2010 году на саміт "Мэты разьвіцця тысячагоддзя". Усе паездкі аплоцяць EJC або яго партнэры.

Каб удзельнічаць у конкурсе, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на сайце конкурсу.

 

21 чэрвеня 2010

Міжнародны моладзевы фотаконкурс "Shoot Nation 2010"


Маладыя людзі ва ўзросьце ад 11 да 25 запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "Shoot Nation 2010". Тэма конкурсу ў гэтым годзе "Гарадзкое жыцьцё". Кожны канкурсант можа падаць 3 фотаздымкі ці малюнкі, якія раскрываюць наступныя тэмы: 1) Што азначае панятак "горад" для вас? 2) Сталеньне ў горадзе 3) З вёскі ў горад, з гораду ў вёску - людзі пераязджаюць.

 

16 лютага 2010

"Th!nk About It" - еўрапейскі конкурс блогераў

 

Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC) запрашае журналістаў, блогераў, студэнтаў і экспертаў далучыцца да трэцяга конкурсу блогераў "Th!nk About It".

 

 

v0.1.2-beta