Выйшаў падручнік па беларускай мове для замежнікаў

20 мая 2010, 13:04

Cёння, 19 траўня, у Мінску адбудзецца прэзентацыя падручніка для замежнікаў "Беларуская мова? З задавальненнем!" Аўтар дапаможніка Таццяна Расціславаўна Рамза прысвяціла гэтую кнігу сваім замежным навучэнцам.

 

Чытаць далей

"Паўлiнка" на «Велiкодным фэсце»

21 красавіка 2010, 16:12

У суботу светлай сядзьмiцы Латвiйская праваслаўная царква ладзiлa ў Лiепаi «Велiкодны фэст». Колькасць яго ўдзельнiкаў i гледачоў, сярод якiх былi i нашы землякi-беларусы, аказалася нечакана вельмi вялiкай.

Чытаць далей

У Даўгаўпілсе ўпершыню адбыўся шапэнаўскі конкурс

20 красавіка 2010, 19:51

З 13 па 15 красавіка ў Даўгаўпілсе прайшоў міжнародны фестываль, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння выбітнага польскага кампазітара і піяніста Фрэдэрыка Шапэна.

У межах гэтага музычнага свята ўпершыню адбыўся міжнародны конкурс маладых піяністаў «Мелодыі Шапэна», у якім удзельнічалі 18 выканаўцаў з Латвіі і Беларусі.

Чытаць далей

Пачаў дзейнічаць Візавы кодэкс ЕС

05 красавіка 2010, 10:42

5 красавіка ўвайшоў у сілу Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза. Ён быў прыняты Еўрапарламентам і Саветам ЕС у чэрвені 2009 года.

Чытаць далей

Тэлеэкскурсія па Рызе з Вячкам Целешам

03 красавіка 2010, 10:09

Няшмат хто з жыхароў Рыгі ведае гісторыю латвійскай сталіцы, як мастак і краязнаўца Вячка Целеш - аўтар кнігі «Рыга на старых паштоўках».
З красавіка бягучага года, у суботу,   у 18.15 на  першай праграме Латвійскага тэлебачання ў эфір выйдзе перадача  "Уздоўж вуліцы", ("Ielas garumā"), у якой будзе аповяд пра гістарыю вуліц Рыгі, гістарычныя мясціны на ёй. У перадачы прымае ўдзел мастак і краязнаўца Вячка Целеш.

Чытаць далей

Мастакі - дзецям

23 сакавіка 2010, 17:03

Да 4 красавіка ў залях Юрмальскага гарадскога музея будзе працаваць міжнародная выстава «Карціны для дзіцячага пакоя». Яе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з творчасцю ўдзельнікаў міжнароднага мастацкага праекту «Новые имена».

Чытаць далей

Свята латвійскіх беларусаў

01 красавіка 2010, 13:16


У апошнюю сакавіковую суботу ў зале Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" чарговы раз сабрала беларусаў Рыгі, каб адзначыць галоўнае свята нацыянальнай самасвядомасці беларусаў Свету - 92-я ўгодкі абвяшчэння незалежнай дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чытаць далей

Святкаванне 25 сакавіка ў Рызе

29 сакавіка 2010, 19:45

27 сакавіка сябры і госці Латвійскага таварыства беларускай культуры "Cьвітанак" сабраліся ў Вялікай зале будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі, каб адзначыць найвялікшае беларускае свята - Дзень абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка - гэта тая дата, якую шануюць у беларускіх асяродках ва ўсім свеце, і Латвія - не выключэнне. Угодкі абвяшчэння БНР штогод святкуюцца ў Рызе з моманту заснавання "Cьвітанка".

Чытаць далей

Сказ пра гуслі

18 сакавіка 2010, 14:01

У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры  Беларусі (Музычны завулак, 5) пройдзе выстава, дзе будуць прэзентаваныя 15 экспанатаў. Усе яны - розныя варыяцыі на тэму загадкавага старадаўняга інструмента - гусляў.

Чытаць далей

20 гадоў газеце "Наша слова"

18 сакавіка 2010, 13:35

17 сакавіка споўнілася 20 гадоў з дня выхаду першага нумару газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны "Наша слова".

Чытаць далей

21 чэрвеня 2010

Міжнародны моладзевы фотаконкурс "Shoot Nation 2010"


Маладыя людзі ва ўзросьце ад 11 да 25 запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "Shoot Nation 2010". Тэма конкурсу ў гэтым годзе "Гарадзкое жыцьцё". Кожны канкурсант можа падаць 3 фотаздымкі ці малюнкі, якія раскрываюць наступныя тэмы: 1) Што азначае панятак "горад" для вас? 2) Сталеньне ў горадзе 3) З вёскі ў горад, з гораду ў вёску - людзі пераязджаюць.

 

16 лютага 2010

"Th!nk About It" - еўрапейскі конкурс блогераў

 

Еўрапейскі цэнтр журналістыкі (EJC) запрашае журналістаў, блогераў, студэнтаў і экспертаў далучыцца да трэцяга конкурсу блогераў "Th!nk About It".

 

 

v0.1.2-beta