Пра час і пра нас
Пра тое, якія клопаты турбуюць беларусаў Латвіі сёння, як мы шануем сваю спадчыну i якою бачым будучыню – пра ўсё гэта на старонках нашага сайту.
LATVIJAS BALTKRIEVU KULTŪRAS BIEDRĪBA «SVITANAK»
Adrese: Slokas ielā 37, Rīga, LV-1048, talr. (+371) 67613638
talr. (+371) 67261226, mob. 26842400, 26471310 E-pasts: svitanak@inbox.lv
Мінкультуры Беларусі лічыць важнейшай задачай прадстаўленне дасягненняў нацыянальнай культуры за мяжой
16 студзеня 2012, 20:34
Міністэрства культуры Беларусі лічыць адной з важнейшых задач прадстаўленне дасягненняў нацыянальнай культуры за мяжой. Аб гэтым паведаміў 12 студзеня міністр культуры Павел Латушка на сустрэчы з прадстаўнікамі пасольстваў замежных краін і кіраўніцтвам акрэдытаваных у Беларусі культурных цэнтраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Завяршаецца юбілейны год Аб'яднання "Маю гонар"
25 снежня 2011, 17:27
Юбілейная выстава Аб'яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар", прысвечаная 20-годдзю яго заснавання, пачала свае жыццё з Рыгі. Тут у траўні, у Цэнтры культуры і народнага мастацтва Рыжскай думы "Ritums" адбылося адкрыццё выставы, затым яна пачала сваё падарожжа па Латгаліі - краі, дзе спрадвеку побач з латышамі пражывалі беларусы. А завершыць выстава юбілейны год таксама ў сталіцы.
Віншуем з Калядамі і Новым годам!
25 снежня 2011, 16:19
Шаноўныя сябры!
Ад імя Управы і супрацоўнікаў Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" віншуем усіх беларусаў на Радзіме і ў замежжы з Калядамі і Новым годам!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"
Чытаць далейВіншаванне ад ЛТБК "Сьвітанак"
25 снежня 2011, 16:55
Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" сардэчна віншуе ўсіх сваіх сяброў, наведвальнікаў сайту і ўсіх беларусаў у свеце з Нараджэннем Хрыстовым, Новым 2012 годам і Калядамі!
Чытаць далей
Віншаванне ад Таварыства беларускай культуры ў Літве
25 снежня 2011, 18:14
Дарагія сябры!
Чаканне Калядаў і Новага 2012 года - пара надзеі, час спадзяванняў на тое, што збудуцца самыя запаветныя мары! Нам, беларусам, ёсць у што верыць - у сябе, у тое, што наша Бацькаўшчына стане сапраўды вольнай, дэмакратычнай і заможнай дзяржавай! Няхай жа ўсе нашы надзеі спраўдзяцца, а мары стануць рэчаіснасцю!
Чытаць далей
120-годдзе Багдановіча адсвяткавалі ў "Сьвітанку" (відэа)
11 снежня 2011, 21:57
А таксама паказалі рыжанам выставу, прысвечаную Крыжу Ефрасінні Полацкай.
Беларусы Латвіі адсвяткавалі ў Рызе 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча яшчэ па старым стылі: узгадалі лепшыя вершы вялікага паэта і праспявалі іх.
Чытаць далейКодэкс Багдановіча
09 снежня 2011, 13:12
9 снежня ізноў народзіцца Максім Багдановіч - непарушным застаецца кругаварот часу! Піша Павал Абрамовіч.
Чытаць далейСамотная зорка Максіма...
09 снежня 2011, 13:08
"Паэты заўсёды бліжэй да зор, да існасці рэчаў. Яны ляцяць да іх, згараюць дачасна і самі робяцца зоркамі"
Чытаць далейЗапрашаем на выставу
25 лістапада 2011, 19:51
Сёлетняй восенню святкуецца 850-гадовы юбілей стварэння ўнікальнай беларускай святыні - крыжа Еўфрасінні Полацкай. Гэтаму юбілею і прысвячаецца фотавыстава, якую падрыхтавала наша зямлячка, старшыня Латвійскага таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» Ірына Кузьміч.
Чытаць далейВіншуем з юбілеем Сяргея Кузняцова
24 лістапада 2011, 11:34
19-га лістапада пяцідзесяцігадовы юбілей святкаваў Сяргей Юр'явіч Кузняцоў, доктар медыцынскіх навук, заснавальнік, дырэктар і фундатар Латвійскага Інстытута Прафілактычнай медыцыны, загадчык лабараторыі даследванняў рака. Прозвішча Сяргея Кузняцова вядома ў ліку самых аўтарытэтных даследчыкаў рака ў Еўропе.
Мы ж, сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры «Сьвітанак», ведаем Сяржука Кузняцова як аднаго з заснавальнікаў нашага таварыства і яго першага кіраўніка.
Чытаць далей










LATVIJAS BALTKRIEVU KULTŪRAS BIEDRĪBA «SVITANAK» Adrese: Slokas ielā 37, Rīga, LV-1048, talr. (+371) 7613638